Аб дадатку e-TOLL PL TICKET

Лагатып прыкладання e-TOLL PL TICKET

Дадатак e-TOLL PL TICKET  можна сцягнуць бясплатна ў крамах  Дадатак e-TOLL PL TICKET у Google Play і ў Дадатак e-TOLL PL TICKET у AppStore. Яго будзе абслугоўваць сістэма Android у версіі, не старэйшай за 8.0 (рэкамендуем найноўшую на рынку), а таксама IOS у версіі, не старэйшай за 14.

Мабільны дадатак пад назвай „e-TOLL PL TICKET”  можна бясплатным інструментам, адным са спосабаў набыць e-ticket. Ён прызначаны для інсталяцыі на мабільнай прыладзе спажыўца, а яго выкарыстанне адбываецца на аснове Рэглемента і палітыкі бяспекі дадатка. Дадаткам могуць карыстацца кіроўцы матацыклаў, аўтамабіляў і транспартных саставаў агульнай масай не большай за 3,5 тоны, якія праязджаюць па платных адрэзках аўтастрад A2 (Конін-Стрыкаў) і A4 (Вроцлаў- Сасьніца), кіраваных Генеральнай дырэкцыяй нацыянальных дарог і аўтастрад.

Аплата за праезд*  у дадатку e-TOLL PL TICKET можна магчымая пасля прыняцця Рэгламенту і палітыкі бяспекі.

 

Дадатак дазваляе:

  • набыць e-ticket, тым самым заплаціўшы за праезд платнымі адрэзкамі нацыянальных аўтастрад A2 (Конін-Стрыкаў) і A4 (Вроцлаў-Сасьніца)
  • стварыць пацвярджэнне пакупкі e-ticket у фармаце PDF
  • прагляд гісторыі ўсіх набытых e-ticket
  • вяртанне нявыкарыстанага e-ticket

Мінімальныя вымаганні ад мабільнай прылады

Каб дадатак працаваў правільна, мабільная прылада, на якой ён інсталяваны, павінна мець прынамсі 200 MB свабоднай памяці, а таксама мець вольны доступ да інтэрнэту.

Памятай пра абавязковае абнаўленне дадатка, а таксама праграмнага забеспячэння мабільнай прылады

Спажывец павінен абнаўляць дадатак у крамах Google Play і App Store, а таксама абнаўляць версіі аперацыйнай сістэмы паводле рэкамедацый вытворцы мабільнай прылады. Адсутнасць актуалізацыі дадатка ці аперацыйнай сістэмы можа прывесці да зніжэння ўзроўню бяспекі пры выкарыстанні дадатка.  

Загрузі дадатак і купі e-ticket

Як гэта зрабіць:

  1. знайдзі і спампуй дадатак e-TOLL PL TICKET на мабільную прыладу, якую ты ўжываеш
  2. адкрый дадатак, а потым выберы і запішы мову, якой будзеш карыстацца для абслугоўвання дадатка
  3. прымі Рэгламент і палітыку бяспекі
  4. купі e-ticket:
  • выберы аўтастраду, па якой паедзеш (A2 Конін-Стрыкаў або A4 Вроцлаў – Сасьніца)
  • увядзі дадзеныя аўтамабільнага сродка, якім паедзеш (катэгорыю аўтасродка: асабісты аўтамабіль або матацыкл, нумар і краіна рэгістрацыі)
  • дадай дэталі трасы (уезд – пачатковы пункт і выезд – канчатковы пункт трасы, дату і гадзіну запланаванай паездкі)
  • заплаці за праезд (выберы спосаб аплаты і аўтарызуй яе)

Бясплатны дадатак e-TOLL PL TICKET зручны для спажыўца  

  • прадастаўляе хуткую і выгадную аплату праезду па платных адрэзках аўтастрад A2 і A4 без абавязку рэгістрацыі і перадачы геалакацыйных дадзеных у сістэме e-TOLL
  • патрабуе мінімальнай колькасці дадзеных, неабходных для набыцця e-ticket
  • дазваляе прагляд гісторыі ўсіх набытых e-ticket у адным месцы
  • дае доступ да хуткай аплаты
  • дае магчымасць вярнуць e-ticket да пачатку паездкі

*Аплата за праезд ажыццяўляецца на падставе Закона ад 27 кастрычніка 1994 г. “Аб платных аўтастрадах і Нацыянальным дарожным фондзе” (Збор законаў ад 2021 г. пал. 1376 з пазн. зменамі – далей ЗаП).