Схема арганізацыі дарожнага руху на А2 і А4

У сувязі са зменай сістэмы збору аплат, ад 1 снежня 2021 г. на пляцоўках збору аплат (PPO) на аўтастрадах A2 Конін-Стрыкаў, а таксама A4 Вроцлаў-Сасьніца будзе  прымяняцца новая арганізацыя руху:

  • На PPO Стрыкаў і PPO Жджары кіроўцы будуць выкарыстоўваць тры крайнія правыя паласы на ўезд і выезд. З руху будуць выключаныя сярэднія палосы руху на гэтых PPO.
  • На PPO Жэрніца і PPO Карвяны кіроўцы будуць выкарыстоўваць чатыры крайнія правыя паласы на ўезд і выезд. З руху будуць сярэднія палосы руху на гэтых

На ўсіх гэтых участках аўтамагістралі больш нельга будзе узяць папяровы білет у касах або аплаціць білет у інкасатара.

Платныя пляцоўкі будуць належным чынам абазначаныя і будуць мець абмежаванне хуткасці 50 км/г.

Бясплатны праезд кальцавой дарогай Глівіцаў для легкавога аўтатранспарту

Для кіроўцаў легкавога аўтатранспарту на адрэзку аўтастрады A4 Вроцлаў-Сасьніца праезд кальцавой дарогай Глівіцаў (Клешчаў-Жэрніца) -  бясплатны, без абавязку закупкі білета, а таксама карыстання прыкладаннем e-TOLL на палосах, прызначаных  для e-TOLL.