Для пастаўшчыка EETS

Працэдура падачы заяўкі на допуск да рэалізацыі паслугі па карыстанні EETS у зоне EETS, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніка Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі

Еўрапейская служба электронных плацяжоў (EETS) надае магчымасць здзяйсняць аплату ў зонах, дзе ажыццяўляецца спагнанне электронных збораў на тэрыторыі Еўрапейскага саюза, з дапамогай адной бартавой прылады, так званай OBU (On Board Unit), аднаго ўліковага запісу карыстальніка ды на падставе аднаго дагавора. Карыстанне паслугай не ўплывае на памер электроннага збору, які спаганяецца зборшчыкам плацяжоў, г.зн. Кіраўніком Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі (кіраўніком KAS).

У рамках рэалізацыі паслугі па карыстанні EETS пастаўшчык EETS надае карыстальніку бартавую прыладу для спагнання платы, так званаю OBU. Разлік ажыццяўляецца паміж карыстальнікам OBU і пастаўшчыком EETS, а таксама паміж пастаўшчыком EETS і Кіраўніком Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі. Рэалізацыя паслугі па карыстанні EETS пастаўшчыком EETS становіцца магчымай пасля падпісання дагавору з Кіраўніком KAS ды правядзення працэсу допуску да выкарыстання прылады OBU у зоне спагнання платы EETS, у якой Кіраўнік KAS спаганяе плату праз Сістэму спагнання электронных збораў Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі («e-TOLL»).

Умовы ўвядзення паслугі EETS выкладзены ў палажэннях Дырэктывы 2019/520 Еўрапейскага парламенту і Савету ад 19 сакавіка 2019 года «Аб функцыянальнай сумяшчальнасці электронных сістэм збору дарожных плацяжоў і палягчэнні трансгранічнага абмену інфармацыяй аб нявыплаце дарожных плацяжоў у рамках Саюзу» і Выканаўчага распараджэння Камісіі (ЕС) 2020/204 ад 28 лістапада 2019 года «Аб дэталёвых абавязацельствах пастаўшчыкоў еўрапейскай паслугі электроннай аплаты, мінімальнага спектру інфармацыі аб зоне дзеяння еўрапейскай паслугі электроннай аплаты, электронных інтэрфейсах, патрабаваннях да складнікоў функцыянальнай сумяшчальнасці», а таксама ў Адхіленні рашэння 2009/750/EC.

Інфармацыя аб зоне EETS вызначае ўмовы доступу да зоны спагнання платы EETS, у якой Кіраўнік KAS спаганяе плату праз Сістэму спагнання электронных збораў Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі («e-TOLL»).

Працэдура акрэдытацыі пастаўшчыка EETS пачынаецца пасля падачы ў Міністэрства фінансаў — Нацыянальную казначэйскую адміністрацыю:

Заявы на допуск да рэалізацыі паслугі па карыстанні EETS у зоне EETS разам з неабходнымі дакументамі.

  • E-mail:
    • EETS@mf.gov.pl
  • Паштовы адрас:

Міністэрства фінансаў — Нацыянальная казначэйская адміністрацыя Дэпартамент спагнання дарожных збораў
вул. Свентакшыска, д. 12
00-916 Варшава

Матэрыялы для спампоўкі: