Перадаплатны рахунак

Спосабы аплаты

Папаўненне рахунку ва Ўліковым запісе кліента (IKK)/мабільнай праграме «e-TOLL PL»:

  • банкаўскі перавод
  • банкаўская карта
  • паліўная карта
  • мабільны плацеж — BLIK, Pay-by-Link

Папаўненне рахунку ў Месцы абслугоўвання кліентаў:

  • банкаўская карта
  • паліўная карта
  • гатоўка

Тэрмін выплаты электроннага збору

Плата, якая налічваюцца за праезд, аўтаматычна спісваецца з разліковага рахунку карыстальніка.

Карыстанне сеткай платных дарог і сродкі на рахунку

Выплата электроннага збору ажыццяўляецца да пачатку руху па ўчастках нацыянальных дарог, за якія спаганяецца электронны збор. Карыстальнік павінен мець на разліковым рахунку ў сістэме «e-TOLL» сродкі ў суме, якая дазваляе яму здзейсніць запланаваную паездку ў поўным аб'ёме.

Плата налічваецца за праезд па кожным участку платных дарог. Карыстальнік можа праверыць баланс пасля ўваходу ва Ўліковы запіс кліента (IKK).

Сродкі спісваюцца на працягу 3 дзён пасля заканчэння паездкі

Калі плата за праезд не будзе аплачана з-за недастатковасці сродкаў на рахунку, яна будзе спісана з рахунку карыстальніка на працягу максімум 3 дзён пасля заканчэння паездкі, калі:

  • Вы папоўніце рахунак на суму, якая, як мінімум, дазволіць пагасіць запазычанасць
  • геалакацыйныя даныя аб такой паездцы былі перададзеныя з мабільнай прылады, бартавой прылады або знешняй сістэмы лакалізацыі ў сістэму «e-TOLL».

Калі даныя з мабільнай прылады, бартавой прылады або знешняй сістэмы лакалізацыі не будуць перададзеныя ў сістэму «e-TOLL», Вы не зможаце пагасіць запазычанасць.

Сродкі не будуць спісаныя ў выпадку, калі парушэнне будзе выяўлена ў выніку праверкі падчас праезду па платнай дарозе. У такім выпадку, на падставе адміністрацыйнага пастановы, на асобу, адказную за здзяйсненне парушэння, будзе накладзена грашовае спагнанне за нявыплату электроннага збору (у адпаведнасці з Законам ад 21 сакавіка 1985 г. «Аб дарогах агульнага карыстання»).

Па заканчэнні 3 дзён пасля заканчэння паездкі, за якую не быў выплачаны патрабаваны электронны збор, ягоная выплата стане немагчымай. Грашовае спагнанне за парушэнне абавязку па выплаце электроннага збору накладае Галоўны інспектар дарожнага транспарту шляхам вынясення адміністрацыйнай пастановы.

Памер адміністрацыйных штрафаў за кожнае з парушэнняў абавязацельстваў, прадугледжаных Законам ад 21 сакавіка 1985 г., прадстаўлены ў раздзеле Праверка.

Вяртанне нявыкарыстаных сродкаў

Каб вярнуць сродкі з рахунку, карыстальнік павінен падаць пісьмовую заяву на такое вяртанне. Заяву на вяртанне сродкаў можна падаць ва Ўліковым запісе кліента (IKK) або ў Месцы абслугоўвання кліентаў (MАK). Кіраўнік KAS вяртае сродкі тым жа спосабам, якім яны былі ўнесены, то ёсць пры аплаце картай — вяртанне ажыццяўляецца на тую ж карту, якой быў здзейснены плацеж, пры аплаце банкаўскім пераводам — вяртанне сродкаў ажыццяўляецца на пададзены карыстальнікам у заяве банкаўскі рахунак.

У выпадку, калі вяртання нявыкарыстаных сродкаў зазначаным спосабам немагчыма, вяртанне сродкаў будзе ажыццяўляцца на банкаўскі рахунак, пададзены карыстальнікам (або ўпаўнаважанай асобай) у заяве на вяртанне сродкаў.

ВАЖНА!

Не аплачвайце дэбет-ноты, выстаўленыя ў выпадку перадаплатных (pre-paid) рахункаў.