Рэгламент крамы e-ticket
Каб скарыстацца сервісам e-ticket для аплаты за праезд, неабходна прыняць дадзены Рэгламент. Паслугу па набыцці e-ticket аказвае кіраўнік Нацыянальнай адміністрацыі падаткаў і збораў (KAS).
Рэгламент крамы e-ticket
§ 1. Вызначэнні
- Аўтастрада – платная нацыянальная дарога або яе адрэзкі, кіраваныя Генеральнай дырэкцыяй нацыянальных дарог і аўтастрад, якой датычыцца праезд, рэалізаваны і аплачаны Спажыўцом па правілах, вызначаных Рэгламентам:
- аўтастрада A2 на адрэзку Конін – Стрыкаў (99 км),
- аўтастрада A4 на адрэзку Беляны Вроцлаўскія – Сасьніца (162,4 км), у тым ліку бясплатны адрэзак кальцавой дарогі Глівіцаў (адрэзак Клешчаў – Глівіцы Сасьніца),
- Крама e-ticket (далей называная таксама „сервіс”) – гэта інтэрнэт-сервіс, які дае магчымасць набыць e-ticket, знаходзіцца па адрасе www.etoll.gov.pl., карыстанне якім адбываецца па правілах, вызначаных дадзеным Рэглементам.
- e-ticket – дакумент аплаты за праезд па аўтастрадах, які з’яўляецца прававым пацвярджэннем унясення аплаты за праезд Аўтастрадай; выдаецца на старонцы www.etoll.gov.pl, праз дадатак e-TOLL PL e-ticket або ў партнёраў, з якімі кіраўнік KAS заключыў дамову.
- Кіроўца/Спажывец – асоба, якая ажыццяўляе праезд па Аўтастрадзе, абавязаная ўнесці аплату за праезд Аўтастрадай, на гэтай асобе ляжыць абавязак валодання сапраўдным e-ticket.
- Легкавыя транспартныя сродкі – матацыклы, аўтамабілі і аўтамабільныя саставы з агульнай масай, якая не перавышае 3,5 тоны.
- Дадатковая аплата – аплата, якая налічваецца спажыўцу за неўнясенне аплаты за праезд аўтастрадай згодна з артыкулам 37ge ЗаП (u.a.p).
- Паслуга – паслуга, якая дае магчымасць Карыстальніку набыць e-ticket, у рамках якой карыстальнік уносіць аплату за праезд Аўтастрадай, а Паслугадаўца прадастаўляе яму e-ticket у электроннай форме.
- Паслугадаўца – суб’ект, які аказвае Паслугу, г.зн. Кіраўнік KAS.
- Фармуляр – месца ў сервісе, дзе Спажывец упісвае дадзеныя, неабходныя для пакупкі e-ticket.
- ЗаП (u.a.p.) - Закон ад 27 кастрычніка 1994 г. “Аб платных аўтастрадах і нацыянальным дарожным фондзе (Збор заканадаўчых актаў ад 2021 г. пал. 1376 з пазнейшымі зменамі).
§ 2. Крама e-ticket
- Суб’ектам, які аказвае паслугу, з’яўляецца Кіраўнік Нацыянальнай адміністрацыі збораў, што мае сядзібу ў Варшаве па адрасе (00-916) ul. Świętokrzyska 12.
- Крама e-ticket прызначаная для Кіроўцаў матацыклаў, транспартных сродкаў і саставаў транспартных сродкаў, якія не перавышаюць вагу ў 3,5 тоны, што карыстаюцца Аўтастрадамі.
- Рэгламент абавязвае Кіроўцаў, якія карыстаюцца Аўтастрадамі.
- Адміністратарам дадзеных, якія апрацоўваюцца праз Краму e-ticket, з’яўляецца Кіраўнік KAS, а суадміністратарам – міністр фінансаў, які мае сядзібу ў Варшаве па адрасе (00-916) ul. Świętokrzyska 12.
- Аплата за праезд спаганяецца на падставе Закона ад 27 кастрычніка 1994 г. “Аб платных аўтастрадах і Нацыянальным дарожным фондзе (Збор заканадаўчых актаў ад 2021 г. пал. 1376 з пазнейшымі зменамі).
§ 3. Набыццё e-ticket
- e-ticket можна набыць на старонцы www.etoll.gov.pl пад закладкай “Крама e-ticket”.
- Карыстанне сервісам “Крама e-ticket” вымагае злучэння з сеткай Інтэрнэт.
- Спажывец, які мае намер набыць e-ticket на старонцы etoll.gov.pl пад закладкай “Крама e-ticket”, карыстаецца функцыяй “Купі e-ticket”.
- Каб скарыстацца Паслугай, Спажывец павінен азнаёміцца і пацвердзіць дадзены Рэгламент, а потым запоўніць фармуляр дадзенымі, пра якія ідзе гаворка ў раздзеле 5, а аплаціць праезд.
- Каб набыць e-ticket у сервісе, Спажывец запаўняе наступныя дадзеныя:
- рэгістрацыйны нумар транспартнага сродка;
- краіна рэгістрацыі транспартнага сродка;
- катэгорыя транспартнага сродка;
- адрэзак Аўтастрады, за праезд якім спаганяецца аплата
(праз выбар пачатковага і канцавога пункта праезду або ўказання іх на карце); - дату і гадзіну планаванага пачатку праезду e-ticket (г.зн. дату і гадзіну пачатку тэрміну сапраўднасці e-ticket).
- Кожны выдадзены e-ticket уключае прынамсі наступныя дадзеныя:
- дадзеныя, пералічаныя ў раздзеле 2;
- дату і гадзіну канца тэрміну сапраўднасці e-ticket (тэрмін сапраўднасці складае 48 гадзін ад запланаванай даты і гадзіны пачатку паездкі);
- лічбу кіламетраў, а таксама суму аплаты за праезд;
- індывідуальны нумар e-ticket.
- За сапраўднасць пададзенай інфармацыі на момант набыцця e-ticket нясе адказнасць Спажывец.
- Аплата за праезд аўтастрадай спаганяецца ў момант выдання e-ticket.
- e-ticket можна набыць максімальна за 60 дзён да пачатку запланаванай паездкі.
- Спажывец можа закупіць у сервісе некалькі e-ticket за праезд.
- Кошт e-ticket вылічваецца на падставе заяўленага Спажыўцом адрэзка Аўтастрады для праезду. Стаўкі аплаты абвешчаныя міністрам транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі шляхам выдання распараджэнняў[1].
- Пацвяржэнне набыцця e-ticket даступнае ў сервісе ў форме файла pdf.
- Спажывец, які выразіў у сервісе згоду на атрыманне паведамленняў e-mail, таксама можа атрымліваць інфармацыю аб набытым у сервісе e-ticket на пададзены адрас e-mail.
§ 4. Правілы ўжывання e-ticket
- Спажывец абавязаны набыць e-ticket перад пачаткам праезду Аўтастрадай.
- e-ticket лічыцца сапраўдным у перыяд ад запланаванай даты і гадзіны пачатку праезду да запланаванай даты і гадзіны заканчэння праезду (вызначаны аўтаматычна як 48 гадзін ад запланаванай даты пачатку праезду). У выпадку, калі праезд даўжэйшы, належыць набыць дадатковы e-ticket на кожны чарговы перыяд 48 гадзін. Чарговы e-ticket можа ўключаць адрэзкі ад пачатку адрэзка, на якім знаходзіцца транспартны сродак, да месца планаванага з’езду з Аўтастрады.
- e-ticket ахоплівае аднаразовы праезд адрэзкам Аўтастрады.
- e-ticket траціць сапраўднасць пасля 48 гадзін ад даты і гадзіны пачатку сапраўднасці e-ticket або ад моманту заканчэння задэклараванага праезду Аўтастрадай. Кожны з’езд з Аўтастрады не азначае заканчэння праезду. Калі Кіроўца набывае e-ticket на праезд цэлым адрэзкам, падчас з’езду з Аўтастрады на ранейшым з’ездзе e-ticket не траціць сапраўднасці. Кіроўца можа зноў уехаць на трасу і працягваць праезд на астатніх адрэзках у рамках аднаго і таго ж e-ticket.
- Праезд аўтастрадай перад запланаванай датай і гадзінай пачатку праезду або пасля запланаванай даты і гадзіны пачатку праезду будзе трактавацца як праезд Аўтастрадай без унясення аплаты за праезд.
- Праезд Аўтастрадай, за які не набыты e-ticket, будзе трактавацца як праезд без унясення аплаты за праезд.
- Спажывец абавязаны захоўваць для праверкі набыты e-ticket.
- У выпадку набыцця двух ці болей e-ticket на адзін і той жа рэгістрацыйны нумар транспартнага сродка, першынства ў разлічэнні мае e-ticket з самай ранняй пачатковай датай і гадзінай тэрміну сапраўднасці.
§ 5. Заключэнне дамовы
- Заключэнне дамовы аб Паслузе надыходзіць у момант пацвярджэння Спажыўцом замовы праз пацвярджэнне Рэгламенту крамы e-ticket, націскання на кнопку, якая фіналізуе замову і выкананне аплаты.
- Аплата за e-ticket выконваецца праз пасярэдніцтва знешняй аплатнай платформы пастаўшчыка паслуг.
- Пацвярджэннем заключэння дамовы аб Паслузе з’яўляецца e-ticket, які даступны з сэрвісе ў форме загрузкі файла PDF.
§ 6. Аплата
- Агульны кошт e-ticket будзе пададзены перад заключэннем дамовы аб Паслузе.
- Кошт, пададзены ў Краме e-ticket, азначае кошт за адзін праезд транспартнага сродка, указанага ў запоўненым Спажыўцом фармуляры.
- Аплата за набыццё e-ticket уносіцца ў сервісе з дапамогай даступных у сервісе спосабаў аплаты:
- хуткай аплаты BLIK;
- плацёжнай карткі.
- Спажывец атрымлівае у сервісе пацверджанне сапраўднага выканання аплаты або інфармацыю аб няўдалым заканчэнні плацёжнай аперацыі ў форме паведамлення.
- Кіраўнік KAS не выдае чэкаў ці фактур VAT у якасці пацвярджэння аплаты за набыты e-ticket. Пацвярджэнне набыцця спажывец атрымлівае ў форме, вызначанай у 3 пункце 12 і пункце 13 дадзенага Рэгламенту.
§ 7. Бясплатныя адрэзкі Аўтастрад
- Некаторыя платныя адрэзкі аўтастрад трактуюцца спецыяльным спосабам і ў дакладна вызначаных выпадках аплата за іх выкарыстанне не спаганяецца. У момант стварэння Рэгламенту функцыянуе спецыяльны адрэзак, праезд якім з’яўляецца бясплатным – гэта кальцавая дарога горада Глівіцы, якая ахоплівае на аўтастрадзе A4 адрэзкі Клешчаў – Глівіцы Астропа, Глівіцы Астропа – Глівіцы Бойкаў, Глівіцы Бойкаў – Глівіцы Сасьніца[2].
- Калі праезд адбываецца выключна ў рамках вызначаных у пункце 1 адрэзкаў кальцавой дарогі Глівіцаў, аплата за праезд не спаганяецца. У выпадку абрання трасы, якая ахоплівае адрэзкі кальцавой Глівіцаў, але выходзіць па-за адрэзкі, вызначаныя ў пункце 1, адрэзкі, вызначаныя ў пункце 1, уключаюцца ў аплату. Напрыклад, немагчыма набыць e-ticket на адрэзкі Глівіцы Бойкаў – Клешчаў (бо праезд гэтымі адрэзкамі бясплатны), затое для трасы Глівіцы Бойкаў – Ланы будзе налічаная адлегласць і аплата за ўсю трасу, уключна з адрэзкамі Кальцавой дарогі.
§ 8. Зварот e-ticket
- Спажывец мае права вярнуць e-ticket, набыты ў Краме, з умовай, што зварот будзе выкананы перад запланаванай датай і гадзінай пачатку праезду.
- Зварот нявыкарыстанага e-ticket, набытага у сервісе, адбываецца выклюна праз выкарыстанне ў сервісе паслугі „Зварот e-ticket”. Перад пачаткам звароту сервіс аўтаматычна правярае сапраўднасць вяртанага e-ticket.
- Зварот сродкаў за нявыкарыстаны e-ticket адбываецца тым самым спосабам і на той самы рахунак, з якога была выкананая аплата за яго. Калі спажывец хоча атрымаць зварот сродкаў на іншы рахунак, ён павінен заявіць аб такім жаданні пісьмова, высылаючы ліст на адрас kontakt@etoll.gov.pl, выкарыстоўваючы кантактны Фармуляр, што знаходзіцца на старонцы etoll.gov.pl, або традыцыйнай поштай, высылаючы ліст на адрас сядзібы Кіраўніка KAS.
- Зварот сродкаў за нявыкарыстаны e-ticket надыходзіць у тэрмін, не даўжэйшы за 30 дзён ад дня складання заявы аб звароце і атрымання у сервісе пацвярджэння складання Спажыўцом заявы аб звароце.
§ 9. Скаргі
- Скаргі, якія тычацца паслуг, належыць кіраваць на адрас e-TOLL Міністэрства фінансаў, ul. Świętokrzyska 12, 00-916 Warszawa альбо на адрас электроннай пошты kontakt@etoll.gov.pl.
- Спажывец павінен змясціць у скарзе наступныя звесткі:
- ідэнтыфікацыйныя дадзеныя Спажыўца,
- апісанне прадмета скаргі,
- патрабаванні скаргі.
- Паслугадаўца адказвае на скаргу на працягу 30 дзён.
§ 10. Прыватнасць і бяспека
- Перадача дадзеных, неабходных для набыцця e-ticket у сервісе адбываецца добраахвотна ў рамках рэалізацыі Паслугі і з’яўляецца неабходнай для заключэння дамовы з Паслугадаўцам.
- Мэтай апрацоўкі дадзеных Спажыўца Паслугадаўцам з’яўляецца спагнанне аплаты за праезд Аўтастрадай на падставе ЗаП.
- Перададзеныя ў сервісе дадзеныя захоўваюцца ў сістэме Пастаўшчыка ў тэрмін, не меншы за 12 і не даўжэйшы за 24 месяцы, лічачы ад канца каляндарнага году, у якім адбыўся праезд аўтастрадай, за выключэннем выпадкаў, калі дадзеныя выкарыстаныя ў працэсе кантролю.
- Крама e-ticket не апрацоўвае асабістых дадзеных.
- У выпадку невыканання абавязку аплаты за праезд Аўтастрадай сістэма e-TOLL будзе апрацоўваць дадзеныя, пра якія вядзецца гаворка ў 3, пункце 5, у мэтах праверкі.
- Збор дадзеных аб набытых e-ticket вынікае з тэхнічных прычын, мае аднаразовы характар і абмежаваны ў часе.
§ 11. Тэхнічная падтрымка і звароты Спажыўцоў
- Падтрымка ў рамках функцыянавання сервіса рэалізуецца пад номером телефону +48 22 24 337 77 - платний номер, призначений для користувачів з Польщі та з-за кордону - вартість з'єднання згідно з прейскурантом оператора
- Магчымыя пытанні, заўвагі і прапановы Спажыўцоў, якія тычацца сервісу і яго функцый, можна кіраваць на адрас электроннай пошты kontakt@etoll.gov.pl.
§ 12. Заключныя палажэнні
- Дамова заключаецца на падставе дадзенага Рэгламента і датычыць канкрэтнага і аднаразовага набыцця e-ticket у сервіса, а таксама заключаецца з мэтай і на час яго рэадізацыі.
- Судом, адпаведным для разгляду магчымых спрэчак, з’яўляецца суд адпаведны месцазнаходжанню сядзібы Паслугадаўцы.
[1] Распараджэнне міністра транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі ад 25 красавіка 2012 г. аб стаўках аплат за праезд аўтастрадамі (Зб. заканадаўчых актаў 2012, пал. 467).
[2] Паводле Распараджэння Рады міністраў у справе платных аўтастрад ад 16 ліпеня 2002 г. (Збор заканадаўчых актаў № 121, пал. 1034, а таксама ад 20 верасня 2013 г. (Збор заканадаўчых актаў ад 2014 г. пал. 45)