Аб сістэме «e-TOLL»
Што такое сістэма «e-TOLL»?
Сістэма «e-TOLL» — гэта сучаснае рашэнне, якое распрацаваў, укараніў, падтрымлівае і кантралюе кіраўнік Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі, Яна выкарыстоўваецца для спагнання электронных збораў за праезд па выбраных участках аўтамагістраляў, хуткасных і нацыянальных дарог, якія абслугоўваюцца Генеральнай дырэкцыяй нацыянальных дарог і аўтастрад. Яна заменіць ранейшую сістэму «viaTOLL».
Сістэма «e-TOLL» заснавана на тэхналогіі вызначэння месцазнаходжання транспартнага сродку з выкарыстаннем спадарожнікавага пазіцыянавання. Для карыстальнікаў легкавых аўтамабіляў сістэма будзе даступна на ўчастку аўтастрады A2 Канін–Стрыкаў і на ўчастку аўтастрады A4 Вроцлаў–Сасніца.
Якія геалакацыйныя прылады даступныя ў сістэме «e-TOLL»
Кіроўца транспартнага сродку або аўтацягніка з дазволенай максімальнай масай не больш за 3,5 т, які аплачвае дарожны збор за праезд па аўтамагістралі ў сістэме «e-TOLL», можа выбраць найбольш зручны для яго спосаб перадачы даных аб сваім месцазнаходжанні ў сістэму: пры дапамозе бясплатнай праграмы, усталяванай на мабільнай прыладзе, сістэмы лакалізацыі, усталяванай у транспартным сродку (ZSL), або бартавой прылады (OBU), размешчанай у транспартным сродку.
Прылады, якія перадаюць даныя аб месцазнаходжанні: бартавыя прылады (OBU) і знешнія сістэмы лакалізацыі (ZSL), можна набыць у адкрытым продажы. Спіс пастаўшчыкоў, прылады якіх паспяхова прайшлі тэсты і былі дапушчаныя да выкарыстання ў сістэме «e-TOLL»:
Такім чынам, прылады OBU/ZSL можна набыць у дыстрыбутарскай сеткі дадзеных пастаўшчыкоў.
У рамках сістэмы «e-TOLL» таксама можна скарыстацца паслугамі службы EETS (Еўрапейская служба электронных плацяжоў).
На дзяржаўных аўтастрадах толькі e-TOLL
З 1 снежня 2021 г. карыстальнікі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў будуць плаціць за платныя ўчасткі аўтамагістраляў A2 Конін-Стрыкаў і A4 Вроцлаў-Сасьніца толькі ў электронным выглядзе, а ручная сістэма больш не будзе працаваць. Кіроўцы, якія заязджаюць на платны ўчастак аўтамагістралі, не будуць спыняцца, каб на ўездзе ўзяць білет, а пры выездзе - аплаціць яго ў інкасатара. Рух будзе бесперарыўным, г.зв. «вольны паток».
Гэта азначае, што з 1 снежня сістэма ручнога збору платы за праезд спыняе сваё дзеянне, а дзяржаўныя ўчасткі аўтамагістраляў А2 і А4 будуць абслугоўвацца толькі сістэмай e-TOLL.
Кіроўцы будуць плаціць за карыстанне трасай:
- з дапамогай e-ticket, які можна набыць у дзяржаўным дадатку e-TOLL PL TICKET, у дадатках партнёраў сістэмы e-TOLL, а таксама ў дыстрыбутарскіх сетках партнёраў;
- з дапамогай дадатка e-TOLL PL або бартавых прылад OBU/ZSL, якія перадаюць геалакацыйныя дадзеныя ў сістэму e-TOLL.
Тарыфы на ўчастках, за праезд па якіх спаганяецца збор.