Плацельшчык збораў і даныя транспартнага сродку

Дакументы ды інфармацыя, якія павінен надаць плацельшчык збораў

Фізічная асоба, якая не ажыццяўляе прадпрымальніцкай дзейнасці:

Ikona dokumentu

Дакументы:

  • пасведчанне асобы або пашпарт
  • пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку
  • дакумент, які пацвярджае клас выкідаў ЕЎРА (прымаюцца тыпавыя, агульнапрынятыя сертыфікаты, якія пацвярджаюць клас выкідаў)
  • даверанасць у выпадку, калі рэгістрацыю ажыццяўляе ад імя іншай асобы трэцяя асоба

Ikona osobyДаныя фізічнай асобы:

  • імя і прозвішча ўласніка, уладальніка або карыстальніка транспартнага сродку
  • адрас пражывання
  • нумар тэлефона
  • адрас e-mail (неабходны ў выпадку рэгістрацыі анлайн)
  • нумар PESEL ці іншы ідэнтыфікацыйны нумар, які выкарыстоўваецца ў дзяржаве пражывання або назва ды нумар дакумента, які сведчыць пра асобу фізічнай асобы, якая не ажыццяўляе прадпрымальніцкай дзейнасці, якая з'яўляецца ўласнікам, уладальнікам або карыстальнікам транспартнага сродку, а таксама назва дзяржавы, якая выдала дадзены дакумент

Фізічная асоба, якая ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць:

Ikona dokumentu

Дакументы:

  • выпіска з Рэестра прадпрымальніцкай дзейнасці
  • пасведчанне асобы або пашпарт
  • пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку
  • дакумент, які пацвярджае клас выкідаў ЕЎРА (прымаюцца тыпавыя, агульнапрынятыя сертыфікаты, якія пацвярджаюць клас выкідаў)
  • даверанасць у выпадку, калі рэгістрацыю ажыццяўляе ад імя іншай асобы трэцяя асоба
  • у выпадку, калі немагчыма атрымаць даныя асобы з дзяржаўных рэестраў Рэспублікі Польшча, або калі даныя былі зменены ўручную, трэба дадаць дакументы, якія пацвярджаюць правільнасць зазначаных даных (скан дакумента)

 

Ikona podmiotuДаныя гаспадарчага суб'екта:

  • назва кампаніі
  • адрас рэгістрацыі
  • арганізацыйна-прававая форма
  • Нумар NIP
  • нумар і серыя дакумента, які сведчыць пра асобу асобы, якая прадстаўляе кампанію
  • нумар тэлефона
  • адрас e-mail (неабходны ў выпадку рэгістрацыі анлайн)
  • нумар PESEL або NIP, ці іншы ідэнтыфікацыйны нумар, які выкарыстоўваецца ў дзяржаве пражывання або рэгістрацыі, або нумар, якім уласнік, уладальнік або карыстальнік транспартнага сродку карыстаецца пры выплаце падатку на тавары ды паслугі або падатку на дабаўленую вартасць

Юрыдычная асоба:

Ikona dokumentuДакументы:

  • KRS ці іншы рэгістрацыйны дакумент кампаніі
  • пасведчанне асобы або пашпарт даверанай асобы
  • пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку
  • дакумент, які пацвярджае клас выкідаў ЕЎРА (прымаюцца тыпавыя, агульнапрынятыя сертыфікаты, якія пацвярджаюць клас выкідаў)
  • даверанасць у выпадку, калі рэгістрацыю ажыццяўляе ад імя іншай асобы трэцяя асоба
  • у выпадку, калі немагчыма атрымаць даныя асобы з дзяржаўных рэестраў, або калі даныя былі зменены ўручную, трэба дадаць дакументы, якія пацвярджаюць правільнасць зазначаных даных (скан дакумента)

 

Ikona podmiotuДаныя гаспадарчага суб'екта:

  • назва кампаніі
  • адрас рэгістрацыі
  • арганізацыйна-прававая форма
  • Нумар NIP
  • нумар і серыя дакумента, які сведчыць пра асобу асобы, якая прадстаўляе кампанію
  • нумар тэлефона
  • адрас e-mail (неабходны ў выпадку рэгістрацыі анлайн)
  • нумар PESEL або NIP, ці іншы ідэнтыфікацыйны нумар, які выкарыстоўваецца ў дзяржаве пражывання або рэгістрацыі, або нумар, якім уласнік, уладальнік або карыстальнік транспартнага сродку карыстаецца пры выплаце падатку на тавары ды паслугі або падатку на дабаўленую вартасць

Даныя транспартнага сродку:

Ikona pojazdu

  • рэгістрацыйны нумар
  • дзяржава рэгістрацыі транспартнага сродку
  • дазволеная максімальная маса транспартнага сродку
  • узровень выкідаў выхлапных газаў.