Паслугі, якія надаюцца ў МАК
Сістэма «e-TOLL» забяспечвае рэалізацыю поўнага спектру паслуг ва ўсіх Месцах абслугоўвання кліентаў, да якіх адносяцца:
- Дыстрыб'ютарскія пункты
- Прыгранічныя Пункты абслугоўвання кліентаў
УВАГА!
Пералічанымі ніжэй паслугамі Вы можаце скарыстацца самастойна, не наведваючы МАК. Каб скарыстацца неабходнай паслугай анлайн, дастаткова проста ўвайсці ў свой Уліковы запіс кліента.
Папоўніць рахунак можна таксама ў мабільнай праграме «e-TOLL PL»
Спектр паслуг, якімі Вы можаце скарыстацца самастойна анлайн, а таксама ў Месцах абслугоўвання кліентаў, тычыцца як перадаплатнага рахунку, так і рахунку з адтэрміноўкай плацяжу:
- рэгістрацыя ў сістэме «e-TOLL»
- праверка балансу разліковага рахунку
- папаўненне рахунку
- прагляд гісторыі здзейсненых транзакцый
- рэдагаванне ўнесеных даных (напрыклад, змяненне адраса, кантактнай інфармацыі і г.д.)
- дадаванне транспартных сродкаў да разліковага рахунку
- выдаленне транспартных сродкаў з разліковага рахунку
- закрыццё разліковага рахунку
- набыццё бартавой прылады
У сістэме «e-TOLL» Вы можаце прывязаць да транспартнага сродку:
- бясплатную мабільную праграму «e-TOLL PL»
- ZSL (знешнюю сістэму лакалізацыі)
- OBU (On-board-Unit)
Акрамя таго, у Месцы абслугоўвання кліентаў Вы можаце:
- аплаціць дэбет-ноту (толькі ў выпадку рахунку з адтэрміноўкай плацяжу)
- унесці пры дапамозе карты або хуткага пераводу забеспячэнне ў грашовай форме ў выпадку рахунку з адтэрміноўкай плацяжу
- атрымаць вяртанне сродкаў пасля закрыцця разліковага рахунку
а таксама
- паведаміць аб агульнай або тэхнічнай праблеме
- падаць рэкламацыю, якая тычыцца фінансавых пытанняў, у пісьмовай форме