Spark

лагатып Spark e-TOLL у дадатку Spark

Дадатак Spark, уладальнікам якога з’яўляецца ТАА “Platforma Detalistów” - гэта плацежны кашалёк, які дазваляе набыць e-ticket ў сістэме e-TOLL без адсочвання месцазнаходжання кіроўцы. Набыты e-ticket застаецца сапраўдным на працягу 48 гадзін, нават калі вы выкарыстоўваеце іншыя функцыі тэлефона (размова, навігацыя і г.д.) або калі тэлефон будзе разраджаны. Для выкарыстання дадатку патрэбная рэгістрацыя, якая займае менш за хвіліну.

Як зарэгістравацца ў дадатку Spark?

Tы можаш сцягнуць дадатак Spark на свой iPhone у краме значок прыкладання AppStore  для тэлефонаў з сістэмай Android у краме  значок прыкладання google play Дадатак працуе на тэлефонах з аперацыйнай сістэмай iOS 13.0 альбо навейшай, а таксама ў сістэме Android 8.0 альбо навейшай. Зарэгіструйся,  падаўшы нумар тэлефона і перапісаўшы код SMS. У дадатку ты маеш магчымасць пабачыць гісторыю ўсіх набытых e-ticket.

Як набыць e-ticket у дадатку Spark:

  1. Зарэгіструйся ў дадатку і дадай сваю картку (выконвай інструкцыі на экране)
  2. Выберы “Usługi” у правым верхнім рагу экрана, а потым выберы “Kup e-bilet”
  3. Падай рэгістрацыйны нумар свайго аўтасродка (толькі аднойчы, потым ён будзе з’яўляцца аўтаматычна)
  4. Выберы аўтастраду і пацвердзі маршрут
  5. Пацвердзі аплату – і гатова!

Праглядзі фільм, як набыць e-ticket у дадатку Spark:

 

Як вярнуць e-ticket у дадатку Spark:

Вяртанне  e-ticket і патрачаных на яго сродкаў адбываецца адным клікам на „Zwrot” на білеце.

Падрабязней пра дадатак Spark глядзі на старонцы  spark.pl.