SkyCash

e-TOLL у мабільным дадатку SkyCash

SkyCash – гэта мабільнае прыкладанне, якое дазваляе, у прыватнасці, набыццё e-ticket'ы 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень.

У мабільным дадатку SkyCash вы можаце ажыццявіць пакупку за 60 дзён да запланаванай паездкі. Пад час паездкі вы можаце карыстацца іншымі функцыямі тэлефону, напрыклад, навігацыяй, ці нават выключыць устройства, бо гэта ніяк не ўплывае на працу мабільнага дадатку. 

Як стварыць аккаунт у мабільным дадатку SkyCash?

Для таго, каб стаць карыстальнікам SkyCash, неабходна ў першую чаргу спампаваць мабільны дадатак у адным з магазінаў:

Пасля, пад час першага запуску, карыстальнік пройдзе кароткі працэс рэгістрацыі, дзе ён увядзе свае дадзеныя, нумар тэлефону, адрас электроннай пошты і ўстановіць асабісты 4-значны PIN-код, які будзе выкарыстоўвацца для пацвярджэння транзакцый.

Выкарыстоўваючы SkyCash, вы можаце аплачваць праезд па аўтастрадам двума спосабамі:

  • ужываючы Кашалёк, які павінен быць папярэдне папоўнены грашовымі сродкамі,
  • шляхам падключэння плацёжнай карты да аккаунту.

Пакупкі, якія ажыццяўляюцца праз Кашалёк ці з дапамогай банкаўскай карты, не абкладваюцца дадатковай камісіяй. SkyCash знаходзіцца пад кантролем польскага Упраўлення фінансавага надзору, таму карыстальнікі могуць быць пэўнымі, што ўсе дадзеныя плацёжных карт, якія выкарыстоўваюцца ў мабільным дадатку, знаходзяцца ў абсалютнай бяспецы.

Як купіць аўтастрадны e-ticket у мабільным дадатку SkyCash?

  1. На галоўным экране націсніце ўкладку "Аўтастрады"
  2. Дадайце транспартны сродак
  3. Выбярыце аўтастраду
  4. Укажыцу ўчастак аўтастрады, дату і час паездкі
  5. Клікніце аплаціць.

Як звярнуць e-ticket, набыты з дапамогай SkyCash?

Вярнуць e-ticket можна ў мабільным дадатку да ўказанай даты і часу адпраўлення. Мы рэкамендуем вам азнаёміцца з Правіламі паслугі ў мабільным дадатку SkyCash ці на сайце https://www.skycash.com/regulamin/.

Падрабязную інфармацыю аб SkyCash вы можаце знайсці на сайце autostrady.skycash.com.