LOTOS
e-TOLL на станцыях LOTOS
Аўтастрадны e-ticket можна набыць на выбраных аўтазаправачных станцыях сеткі LOTOS. Гэтыя станцыі абазначаны спецыяльнымі наклейкамі на ўваходных дзвярах і дадатковым інфармацыйным стэндам. Спіс аўтазаправак даступны ў пошукавай сістэме па адрасу https://www.lotos.pl/3402/dla_kierowcy/stacje_lotos/e-bilet_autostradowy. Сетка станцый, якія выдаюць білет, будзе пастаянна пашырацца.
Мабільным дадаткам, які служыць для выдачы аўтастраднага e-ticket'а, з'яўляецца касавая сістэма, а апісанне функцыянальнасці сістэмы і аперацыйная інструкцыя супрацоўніка станцыі будуць даступны для азнаямлення ў галоўным офісе кампаніі.
Як купіть аўтастрадны e-ticket на станцыі LOTOS?
Аўтастрадны e-ticket выдаецца на спецыяльных станцыях LOTOS і ён мае выгляд пацвярджаючай распячаткі з касавага апарату.
Працэс ажыццяўлення аперацыі ў касавай сістэме аналагічны набыццю любога іншага тавару, уваходзячага ў кошык. Адзінае адрозненне заключаецца ў тым, што кліент мусіць пераказаць інфармацыю аб рэгістрацыйным нумары аўтамабіля ці матацыклу, часу пачатку, а таксама пачатковага і канцовага пункту паездкі.
Як звярнуць аўтастрадны e-ticket, набыты на станцыі LOTOS?
Зварот аўтастраднага e-ticket'а, набытага стацыянарным чынам, магчымы толькі на той станцыі, дзе ён быў атрыманы.
Зварот будзе ажыццяўляцца ў касавай сістэме на падставе прад'яўленай распячаткі білету з выбранай станцыі, упаўнаважанай выдаваць аўтастраныя e-ticket'ы. Пры ажыццяўленні звароту касір увядзе ідэнтыфікацыйны нумар білету з распячаткі і праверыць магчымасць звароту. Калі магчымасць звароту будзе пацверджана сістэмай, касір анулюе гэты аўтастрадны e-ticket і верне суму, эквівалентную той, на якую ён быў выдадзены.