Autopay
e-TOLL у дадатку Autopay
Autopay – гэта сістэма, якая прызначаная для забеспячэння хуткіх і аўтаматычных аплат за праезд польскімі аўтастрадамі. Ад 1 снежня 2021 г. на адрэзках аўтастрад A2 Конін-Стрыкаў і A4 Вроцлаў-Сасьніца можна будзе набыць e-ticket праз гэты дадатак.
Як зарэгістравацца ў Autopay?
Дадатак Autopay можна сцягнуць бясплатна ў крамах Google Play, AppStore, а таксама ў AppGallery Huawei. Дадатак працуе на ўсіх мабільных прыладах з сістэмай iOS 10 або навейшых, а таксама з сістэмай Android 6.0 або навейшымі.
Каб выкарыстоўваць дадатак, карыстальнік павінен зарэгістраваць уліковы запіс, прадаставіўшы:
- адрас e-mail,
- нумар тэлефона,
- дадзеныя транспартнага сродка (марка і рэгістрацыйны нумар).
Да дадатку трэба прывязаць плацёжную картку (дэбетовую або крэдытную), з якой будуць забірацца сродкі на набыццё e-ticket. У дадатку таксама павінны быць пазначаныя ўчасткі аўтамагістраляў: A2 Конін-Стрыкаў і A4 Вроцлаў-Сасьніца, плата за праезд на якіх можа спаганяцца аўтаматычна.
Як набыць e-ticket у Autopay?
Зарэгістраваны карыстальнік Autopay з мэтай пакупкі e-ticket не мусіць рабіць нічога апрача запуску дадатка (ён працуе і ў фонавым рэжыме). Сістэма сама адчытае лакалізацыю аўтатранспарту на момант уезду на платны адрэзак аўтастрады і аўтаматычна возьме аплату пачас выезду з платнага адрэзка.
Памятай! Каб пакупка прайшла правільна, трэба своечасова ўключыць дадатак Autopay (ён працуе і ў фонавым рэжыме), а таксама ўказаць аўтамабіль, на якім ты будзеш перамяшчацца па аўтастрадзе.
Акрамя таго, вы павінны даць згоду на адчытанне месцазнаходжання (геалакацыі) і згоду на атрыманне push-апавяшчэнняў на свой тэлефон. Калі транспартны сродак набліжаецца да пачатку платнага ўчастка, Autopay адпраўляе push-апавяшчэнне аб гэтым, e-ticket праз момант будзе набыты. Аплата за пройдзены ўчастак аўтамагістралі спаганяецца з карты аўтаматычна пасля заканчэння паездкі.
e-ticket, выдадзены Autopay, прыйдзе ў выглядзе электроннага ліста з пацвярджэннем набыцця. Дадаткова да электроннага ліста будзе прыкладзены дакумент, які пацвярджае пакупку ў фармаце pdf.
Важна! Дадатак Autopay заснаваны на тэхналогіі GPS, але загружае пазіцыю транспартнага сродку толькі ў момант уезду і выезду з аўтастрады. Дадзеныя аб месцазнаходжанні аўтасродка не захоўваюцца і не перадаюцца знешнім суб'ектам.
Калі карыстальнік не атрымлівае push-апавяшчэння перад выездам на аўтастраду, гэта азначае, што e-ticket не быў набыты. У такой сітуацыі неабходна спыніцца ў бяспечным месцы і купіць білет праз сайт ebiletautostradowy.pl. Потым праверце налады тэлефона і пераканайцеся, што вы далі згоду на атрыманне push-апавяшчэнняў. Вы таксама можаце выкарыстаць вэб-сайт dontkillmyapp.com, каб праверыць падрабязныя налады батарэі - некаторыя сістэмы маюць уласную стратэгію кіравання батарэяй, магчыма, спатрэбіцца дадаць Autopay да выключэнняў.
Як вярнуць e-ticket, набыты ў Autopay?
Да таго часу, пакуль e-ticket не будзе выкарыстаны, карыстальнік можа вярнуць яго і такім чынам вярнуць сродкі, выдаткаваныя на яго набыццё. Спасылка для вяртання ўключана ў пацвярджэнне па электроннай пошце аб куплі e-ticket. Для вяртання неабходна пазначыць нумар білета і рэгістрацыйны знак аўтамабіля.
Падрабязней аб Autopay глядзі тут www.autopay.pl