Інфармацыя аб апрацоўцы персанальных даных Кіраўніком KAS
Інфармацыя аб апрацоўцы персанальных даных Кіраўніком Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі ў сістэме SPOE KAS
У адпаведнасці з арт. 13 і 14 GDPR[1] я паведамляю, што:
Кантралёр
Кантралёрам Вашых персанальных даных з'яўляецца Кіраўнік Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі, якая знаходзіцца па адрасе: 00-916 Варшава, вул. Свентакшыска, д. 12.
Інспектар па абароне персанальных даных
Па пытаннях ажыццяўлення правоў, прадугледжаных GDPR у сувязі з апрацоўкай персанальных даных, Вы можаце звязацца з Інспектарам па абароне персанальных даных, даслаўшы электронны ліст на адрас: IOD@mf.gov.pl.
Мэты апрацоўкі і падставы для апрацоўкі
Вашы персанальныя даныя апрацоўваюцца з мэтай:
- спагнання платы за карыстанне платнымі дарогамі, г.зн. платы за праезд у разуменні Закона «Аб платных аўтамагістралях і Нацыянальным дарожным фондзе», а таксама электроннага збору ў разуменні Закона «Аб дарогах агульнага карыстання», у тым ліку з выкарыстаннем электронных інструментаў або інструментаў тэлефоннай сувязі, звязаных з рэалізацыяй дадзенай паслугі — прававое абавязацельства кантралёра — арт. 6 ч. 1 літ. c GDPR,
- рассылкі інфармацыйных матэрыялаў, якія тычацца сістэмы спагнання платы за карыстанне платнымі дарогамі, а таксама якія тычацца дарожнай інфраструктуры — на падставе згоды асобы, чые даныя апрацоўваюцца — арт. 6 ч. 1 літ. a GDPR.
Наданне даных, неабходных для ажыццяўлення спагнання платы за карыстанне платнымі дарогамі, з'яўляецца устаноўленым законам патрабаваннем — іх ненаданне прывядзе да немагчымасці выплаты электроннага збору або платы за праезд у сістэме SPOE KAS.
Указанне адраса электроннай пошты неабходна для ажыццяўлення рэгістрацыі анлайн. Яго неўказанне прывядзе да немагчымасці ажыццяўлення рэгістрацыі анлайн.
Наданне даных, неабходных для рассылкі інфармацыйных матэрыялаў (адрас электроннай пошты або нумар тэлефона), з'яўляецца добраахвотным.
Атрымальнікі персанальных даных
Атрымальнікамі Вашых персанальных даных будуць арганізацыі, якія маюць права на атрыманне персанальных даных у адпаведнасці з заканадаўствам. Асобную катэгорыю атрымальнікаў, якім могуць быць наданы вашы даныя, складаюць асобы, якія апрацоўваюць персанальныя даныя па даручэнні Кантралёра, у прыватнасці такія, з якімі мы заключылі дагаворы на аказанне паслуг па абслугоўванні інфармацыйных сістэм, якія мы выкарыстоўваем.
Калі Вы карыстаецеся сістэмай паліўных карт, атрымальнікамі будуць таксама адпаведныя пастаўшчыкі паліўных карт, а таксама пасрэднік, які перадае даныя паміж сістэмай SPOE KAS і пастаўшчыкамі паліўных карт. Вашы даныя могуць быць перададзены трэцім краінам выключна ў тым выпадку, калі Вы карыстаецеся паслугамі пастаўшчыка паліўных карт, зарэгістраванага за межамі Еўрапейскай эканамічнай зоны.
Тэрмін захоўвання даных
Вашы персанальныя даныя будуць захоўвацца на працягу ўсяго тэрміну рэалізацыі мэты іх апрацоўкі, з улікам тэрміну іскавай даўнасці, а таксама перыяду захоўвання архіваваных даных у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Асабліва:
- даныя апрацоўваюцца на падставе арт. 6 ч. 1 літ. c GDPR — яны захоўваюцца ў сістэме на працягу 12 месяцаў, лічачы з канца каляндарнага года, у якім была ажыццёўлена паездка па платнай дарозе,
- геалакацыйныя даныя — захоўваюцца не больш за 6 месяцаў, лічачы з дня заканчэння дадзенай паездкі па нацыянальных дарогах,
- калі толькі да заканчэння гэтага тэрміну не будзе распачата адміністрацыйнага працэсу ці іншага працэсу ў сувязі з правапарушэннямі, для якога такія даныя будуць патрэбны; у такім выпадку даныя будуць захоўвацца да заканчэння адпаведнага працэсу;
- даныя, якія апрацоўваюцца на падставе згоды, — будуць апрацоўвацца да адклікання згоды на іх апрацоўку.
Крыніца паходжання персанальных даных
Персанальныя даныя, каторыя мы апрацоўваем, мы атрымліваем:
- непасрэдна ад Вас падчас працэсу рэгістрацыі;
- ад асоб, абавязаных выплачваць дарожны збор;
- ад пастаўшчыкоў паліўных карт;
- з даведачных сістэм г. зн.: CEPIK, CRP KEP.
Правы асоб, чые даныя апрацоўваюцца
Вы маеце права на:
- доступ да зместу даных на падставе арт. 15 GDPR з улікам таго, што ў выніку надання персанальных даных не могуць раскрывацца сакрэтныя звесткі, а таксама быць парушаная таямніца, якая абараняецца законам, захоўваць якую абавязаны Кантралёр, а таксама з улікам арт. 5 Закона ад 10 траўня 2018 г. «Аб абароне персанальных даных»;
- выпраўленне даных, на падставе арт. 16 GDPR;
- выдаленне даных, на падставе арт. 17 GDPR;
- абмежаванне апрацоўкі даных, на падставе арт. 18 GDPR;
- адкліканне згоды на апрацоўку ў любы час (тычыцца даных, якія апрацоўваюцца на падставе згоды), з улікам таго, што адкліканне згоды не ўплывае на апрацоўку, якая была праведзена да яе адклікання.
Калі Вы палічыце, што апрацоўка Кантралёрам Вашых персанальных даных парушае заканадаўства, Вы маеце права падаць скаргу Старшыні Ўпраўлення па абароне персанальных даных.
Аўтаматызаванае прыняцце рашэнняў і прафіляванне
Апрацоўка Вашых даных можа ажыццяўляцца ў аўтаматычным рэжыме, што можа прывесці да аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў, у тым ліку прафілявання, якое ажыццяўляецца Кантралёрам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
[1] Пастанова Еўрапейскага парламента і Савета (ЕС) 2016/678 ад 27 красавіка 2016 г. аб абароне фізічных асоб пры апрацоўцы персанальных даных і аб свабодным звароце такіх даных, а таксама аб адмене Дырэктывы 95/46/ЕС (GDPR) (Агульны рэгламент па абароне даных)