e-TOLL PL TICKET
-
Пачатковым і канчатковым пунктам з'яўляюцца дарожныя развязкі, якія спалучаюць платныя ўчасткі дзяржаўных аўтамабільных дарог А2 і А4 з прылеглымі дарогамі. У выпадку праблем з вызначэннем пачатковага або канчатковага пункта рэкамендуем скарыстацца калькулятарам, даступным на вэб-сайце https://etoll.gov.pl/lekkie/kalkulator-trasy/wyznacz-trase/
-
Мабільны дадатак пад назвай „e-TOLL PL TICKET” – гэта бясплатны інструмент, адзін са спосабаў набыць e-ticket на праезд па платных адрэзках аўтастрад A2 (Конін-Стрыкаў) і A4 (Вроцлаў- Сасьніца), кіраваных Генеральнай дырэкцыяй нацыянальных дарог і аўтастрад.
Ён прызначаны да інсталяцыі на мабільнай прыладзе спажыўца, а карыстанне дадаткам адбываецца на ўмовах, акрэсленых у Рэгламенце і заснаваных на палітыцы бяспекі дадатка.
Аплата за праезд у дадатку e-TOLL PL TICKET будзе магчымай пасля прыняцца Рэгламента і палітыкі бяспекі.
-
Дадаткам могуць карыстацца кіроўцы матацыклаў, легкавых аўтамабіляў і саставаў аўтасродкаў з дапушчальнай поўнай масай, якая не перавышае 3,5 тоны, што праязджаюць па платных адрэзках аўтастрад A2 (Конін-Стрыкаў) і A4 (Вроцлаў- Сасьніца), кіраваных Генеральнай дырэкцыяй нацыянальных дарог і аўтастрад.
-
Дадаткам e-TOLL PL TICKET ты можаш карыстацца ад 1 снежня 2021 года.
-
Загрузка і выкарыстанне дадатка не патрабуе рэгістрацыі ў сістэме e-TOLL.
-
Загрузка і выкарыстанне дадатка з’яўляецца бясплатным. Дадатак можна загрузіць у крамах Google Play і App Store.
Перадача дадзеных або галасавыя спалучэнні ў сувязі з загрузкай ці абслугоўваннем дадатка можа пацягнуць аплаты, налічаныя тэлекамунікацыйным аператарам, які абслугоўвае спажыўца.
-
Дадатак прызначаны для мабільных прылад, якія абслугоўвае аперацыйная сістэма Android у версіі, не старэйшай за 6.0 (рэкамендуем найноўшую на рынку) або iOS у версіі, не старэйшай за 14.
-
Каб набыць e-ticket праз дадатак e-TOLL PL TICKET, спажывец падае такія дадзеныя:
- рэгістрацыйны нумар аўтасродка;
- краіна рэгістрацыі аўтасродка;
- катэгорыя аўтасродка (асабісты аўтамабіль або матацыкл);
- аўтастрада, па якой запланаваная паездка (A2 Конін-Стрыкаў або A4 Вроцлаў – Сасьніца);
- дэталі трасы (уезд – пачатковы пункт і выезд – канчатковы пункт трасы, дата і гадзіна запланаванай паездкі).
-
Дадатак e-TOLL PL TICKET не збірае геалакацыйных дадзеных.
-
e-ticket, набыты ў дадатку e-TOLL PL TICKET, можаш вярнуць праз дадатак з умовай, што такое вяртанне адбудзецца да пачатку запланаванай даты і гадзіны паездкі.
-
Дадатак дазваляе набыць некалькі e-ticket на запланаваныя паездкі.
-
Дадатак дае магчымасць прагляду гісторыі ўсіх набытых праз яго e-ticket, а таксама загрузкі і прагляду дэталяў кожнага з гэтых білетаў.
Дэінсталяцыя дадатка пацягне за сабой страту доступа да гісторыі набытых e-ticket, таму перад дэінсталяцыяй дадатка раім сцягнуць свае e-ticket (опцыя „сцягні PDF”).
-
Дадатак e-TOLL PL TICKET дазваляе набыць e-ticket за 60 дзён да запланаванай паездкі.
-
Спажывец можа заплаціць за e-ticket наступнымі спосабамі:
- банкаўскай карткай;
- пры дапамозе аплаты BLIK.
-
Так, спажывец можа сцягнуць набыты ў дадатку e-TOLL PL TICKET e-ticket у фармаце PDF.
-
Спажывец павінен захаваць для кантроля набыты e-ticket. Білет, набыты ў дадатку e-TOLL PL TICKET, падчас кантролю можна паказаць на экране мабільнай прылады.
-
Каб набыць e-ticket у дадатку e-TOLL PL TICKET:
- знайдзі і сцягні дадатак e-TOLL PL TICKET на сваю мабільную прыладу;
- адкрый дадатак, а потым выберы і запішы мову, якой будзеш карыстацца ў дадатку;
- прымі ўмовы Рэгламента і палітыку бяспекі;
- набудзь e-ticket:
- выберы аўтастраду, па якой плануеш ехаць (A2 Конін-Стрыкаў або A4 Вроцлаў – Сасьніца);
- увядзі дадзеныя аўтасродка, якім будзеш ехаць (катэгорыю аўтасродка: асабісты аўтамабіль або матацыкл, нумар і краіна рэгістрацыі);
- запоўні дэталі трасы (уезд – пачатковы пункт і выезд – канчатковы пункт запланаванай паездкі);
- заплаці за праезд (выберы спосаб аплаты і аўтарызуй яе).
-
Адміністратарам дадзеных, што апрацоўваюцца ў дадатку, з’яўляецца кіраўнік Нацыянальнай адміністрацыі па зборах і падатках (KAS), а суадміністратарам – міністр фінансаў са штаб-кватэрай у Варшаве па адрасе (00-916) ul. Świętokrzyska 12. Перадача дадзеных, неабходных для пакупкі e-ticket у дадатку e-TOLL PL TICKET, адбываецца дабраахвотна і ў рамках рэалізацыі абавязкаў спажыўца, звязаных з аплатай праезда па аўтастрадзе.
Дадатак e-TOLL PL TICKET не апрацоўвае асабістых дадзеных. Больш інфармацыі аб прыватнасці і бяспецы вы знойдзеце тут Рэгламент аб палітыцы бяспекі дадатка e-TOLL PL TICKET.
-
Кожны набыты білет бачны ў Гісторыі набытых e-ticket у дадатку e-TOLL PL TICKET, у якім ён пазначаны шэрай, зялёнай або блакітнай паласой. Колеры адпаведна азначаюць:
Шэры колер - вернуты і выкарыстаны e-ticket, тэрмін дзеяння якога скончыўся.
Зялёны колер - гэта актыўны e-ticket, тэрмін дзеяння якога толькі пачаўся.
Блакітны колер - гэта e-ticket, набыты для паездкі, якая адбудзецца ў будучыні (з будучым тэрмінам дзеяння).
-
Пры набыцці e-ticket праз дататак e-TOLL PL TICKET ты не атрымаеш рахунак-фактуру з ПДВ або касавы чэк. Набытыя такім чынам e-ticket знаходзяцца ў электронным выглядзе і бачныя на экране дадатка ў гісторыі набытых e-ticket. Акрамя таго, дадатак дазваляе спампаваць пацвярджэнне набыцця e-ticket у фармаце PDF, якое з'яўляецца пацвярджэннем унесенай аплаты збору за праезд і можа служыць падставай для пагашэння аперацыйных выдаткаў фірмы. Проста перайдзі на ўкладку “Гісторыя”, выберы правільны білет, а затым загрузі яго, націснуўшы кнопку «PDF».
Звярні ўвагу, што плата за e-ticket з'яўляецца дзяржаўным зборам і не абкладаецца ПДВ.
-
Не, дадатак e-TOLL PL TICKET на дадзены момант не падтрымлівае аплаты аўтакарткай. Зборы можна аплаціць наступнымі спосабамі:
- крэдытнай карткай;
- праз плацяжы BLIK.
-
У такім выпадку ты атрымаеш аўтаматычны зварот грошай на свой рахунак.
-
Пасля пераходу да банкаўскай паслугі не закрывай дадатак e-TOLL PL TICKET. Пасля пацверджання аплаты вярніся ў дадатак і правер дадзеныя набытага e-ticket. Калі зменіш свае планы, можаш вярнуць e-ticket непасрэдна ў дадатку.
-
Не. Ты атрымліваеш e-ticket перад пачаткам паездкі, і дадатак увогуле не павінен быць запушчаны падчас руху.