Для е-ticket
Аўтастрадны e-ticket з'яўляецца адным са спосабаў аплаты за праезд па платным участкам аўтастрад, якімі кіруе Галоўнае упраўленне нацыянальных дарог і аўтастрад (ГУНДіА): А2 Конін-Стрыкув і А4 Вроцлаў-Сосніца, які дзейнічае з 1 снежня 2021 году.
Кіроўцы транспартных сродкаў (акрамя аўтобусаў) і аўтацягнікоў, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тон (далей: лёгкія транспартныя сродкі), абавязаны плаціць дарожны збор за праезд па аўтамагістралях на участках дзяржаўных платных аўтастрад А2 Конін—Стрыкаў і А4 Вроцлаў—Сасніца ў адпаведнасці з Законам ад 27 кастрычніка 1994 г. «Аб платных аўтамагістралях і Нацыянальным дарожным фондзе».
Аплаціць праезд па гэтых участках у сістэме e-TOLL таксама можна ў мабільным дадатку e-TOLL PL і з дапамогай GPS-устройстваў (устройства OBU і ZSL, дапушчаныя да сістэмы e-TOLL).
Заплануйце маршрут
У закладцы Калькулятар маршруту вы можаце лёгка і хутка праверыць, ці ўключае ваш запланаваны маршрут платныя ўчасткі, якімі кіруе ГУНДіА, за якія вы павінны заплаціць у сістэме e-TOLL.
Вы можаце зрабіць гэта з дапамогай Калькулятару маршруту.
Купіць аўтастрадны e-ticket
Вы павінны набыць e-ticket да моманту свайго ўезду на платны участак аўтастрады. Вы можаце зрабіць гэта за 60 дзён да даты паездкі шляхам увядзення неабходных дадзеных:
- рэгістрацыйнана нумару легкавога аўтамабіля ці матацыклу
- участку аўтастрады
- планаванай даты і часу пачатку паездкі.
Партнёры таксама могуць прапаноўваць магчымасць аўтаматычнай пакупкі аўтастраднага e-ticket'а на падставе геалакацыйных дадзеных, перададзеных карыстальнікам. Глядзець прыклад.
Дзеянні ў выпадку адсутнасці аўтастраднага e-ticket'а
Калі перад уездам на платны ўчастак аўтастрады ці пад час руху па такому ўчастку вы зразумееце, што у вас няма сапраўднага аўтастраднага e-ticket'а:
- не затрымлівайцеся перад самым уездам – вы ствараеце рызыка сабе і іншым,
- Купіце аўтастрадны e-ticket як мага хутчэй, напрыклад, з дапамогай пасажыра. Вы таксама можаце зрабіць гэта пад час паездкі, затрымліваючыся ў месцы, якое спецыяльна для гэтага прадугледжана. Білет можна набыць у мабільным дадатку e-TOLL TICKET, у дадатках партнёраў ці на бліжэйшай аўтазаправачнай станцыі нашых партнёраў (спіс партнёраў, іх мабільных дадаткаў і аўтазаправачных станцый даступны на etoll.gov.pl),
- пад час паездкі супрацоўнікі Мытна-фіскальнай службы і Паліцыі, а таксама інспектары Дарожна-транспартнай інспекцыі могуць праверыць наяўнасць у вас сапраўднага аўтастраднага e-ticket'а, і ў выпадку яго адсутнасці накласці на вас штраф велічынёй 500 злотых,
- калі ваша паездка не была кантралявана, і вы не былі аштрафаваны, але вы не змаглі купіць e-ticket пад час паездкі, вы можаце набыць яго да завяршэння трэцяга дня пасля гэтай паездкі. Калі вы не набылі білет на працягу гэтага тэрміну альбо купіце яго пасля завяршэння гэтых 3 дзён пасля паездкі, то з вас будзе спагнана дадатковая аплата велічынёй 500 злотых (на падставе дадзеных, атрыманых у выніку счытвання рэгістрацыйнага нумару вашага аўтамабіля інфраструктурай сістэмы e-TOLL),
- Набываючы адсутны аўтастрадны e-ticket як пад час ажыццяўлення паездкі, так і пасля яе завяршэння, не забудзьце ўказаць дату і час уезду на аўтастраду як пачатак тэрміну дзейння білету, якія адпавядаюць рэальным часу і даце ўезду на аўтастраду.
Дзе купіць аўтастрадны e-ticket
Аўтастрадны e-ticket можна набыць у:
- электроннай форме ў мабільным дадатку e-TOLL PL TICKET ці ў дадатках партнёраў сістэмы e-TOLL
- электроннай форме ў магазине па адрасе etoll.gov.pl
- папяровай форме на стацыянарных пунктах абслугоўвання нашых партнёраў (на аўтазаправачных станцыях)
Поўны спіс сеці партнёраў па дыстрыбуцыі білетаў можна знайсці ў закладцы Спіс партнёраў.
Кожны аўтастрадны e-ticket мае свой унікальны ІДЭНТЫФІКАЦЫЙНЫ НУМАР БІЛЕТУ. Захавайце яго і прад'явіце ў выпадку праверкі.
Як доўга дзейнічае аўтастрадны e-ticket і як яго звярнуць
Білет дзейнічае на працягу 48 гадзін ад моманту пачатку паездкі. Калі вы змянілі свае планы, вы можаце звярнуць яго да заяўленнага часу пачатку паездкі тым самым спосабам, якім вы яго набылі:
- калі вы купілі білет у дадатку e-TOLL PL TICKET, звярніце яго у гэтым жа дадатку
- калі вы купілі білет у магазине на etoll.gov.pl, вярніце яго ў гэтай магазине
- калі вы купілі білет ад аднаго з партнёраў, звярніце яго гэтаму ж партнёру згодна з устаноўленнымі правіламі