Дапамажыце
Каб падаць зварот, Карыстальнікі сістэмы «e-TOLL» і e-ticket могуць скарыстацца адной з наступных формаў кантакту:
Анлайн
- форма звароту, даступная ў зоне кліента «e-TOLL» (пасля ўваходу ва Ўліковы запіс на сайце gov.pl)
- кантактная форма, даступная на сайце gov.pl (для Карыстальнікаў, не зарэгістраваных у сістэме «e-TOLL»)
- паведамленне, дасланае на адрас kontakt@etoll.gov.pl
Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў
- падача звароту па тэлефоне праз Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў (TCАK дае інфармацыю на польскай, англійскай, нямецкай і рускай мовах):
- +48 22 24 337 77 - нумар для карыстальнікаў з Польшчы і з-за мяжы, плата за злучэнне згодна з тарыфам Вашага аператара
Па пошце
- звароты трэба накіроўваць па адрасе: Міністэрства фінансаў, вул. Свентакшыска, д. 12, 00-916 Варшава. Каб ваш зварот быў як мага хутчэй накіраваны ў адпаведнае падраздзяленне, калі ласка, пазначце на канверце «тычыцца сістэмы e-TOLL».
Звароты Карыстальнікаў «e-TOLL», пададзеныя па электроннай і традыцыйнай пошце, павінны змяшчаць ідэнтыфікацыйныя даныя Карыстальніка, г.зн. ідэнтыфікатар кліента і/або нумар разліковага рахунку.
Агульная інфармацыя
Адказы на звароты Карыстальнікаў даюцца на польскай і англійскай мовах. Кожнаму зададзенаму пытанню або пададзенаму звароту надаецца індывідуальны нумар, які дазваляе адсочваць статус разгляду звароту.