Мабільная праграма «e-TOLL PL»
Мабільную праграму «e-TOLL PL» можна бясплатна спампаваць у крамах і ў
. Яна падтрымліваецца сістэмай Android (мін. 8.0) і iOS (мін.14).
Мабільная праграма — гэта бясплатны інструмент, прызначаны для спагнання электроннага збору за праезд па платных участках нацыянальных дарог у новай сістэме «e-TOLL». Карыстацца мабільнай праграмай і ўносіць плату за праезд па аўтамагістралях могуць таксама карыстальнікі легкавых транспартных сродкаў, якія здзяйсняюць паездкі па ўчастках аўтастрады A2 Канін–Стрыкаў і A4 Вроцлаў–Сасніца. Мабільная праграма «e-TOLL PL» — гэта зручная альтэрнатыва бартавым прыладам (OBU), а таксама знешнім сістэмам лакалізацыі (ZSL).
Праграма дазваляе
- аплачваць электронны збор з усіх транспартных сродкаў і аўтацягнікоў, дазволеная максімальная маса якіх перавышае 3,5 тоны, і аўтобусаў незалежна ад іхнях дазволенай максімальнай масы
- уносіць плату за праезд па платных участках дзяржаўных аўтастрад А2 і А4
- папаўняць і правяраць баланс перадплатнага рахунку
- адсочваць перавозкі спецыяльных катэгорый тавараў у сістэме SENT-GEO, у адпаведнасці з Законам ад 9 сакавіка 2017 г. «Аб сістэме адсочвання аўтамабільных і чыгуначных перавозак грузаў і абароту паліва»
Устаноўка праграмы на мабільнай прыладзе
Мабільную праграму «e-TOLL PL» можна бясплатна спампаваць у крамах Google Play і ў AppStore. Пасля завяршэння ўстаноўкі ў праграме будзе згенераваны бізнес-ідэнтыфікатар прылады, які карыстальнік павінен падаць ва Ўліковым запісе кліента (IKK). Пасля паспяховай рэгістрацыі ў IKK і ўказання бізнес-ідэнтыфікатара мабільнай праграмы «e-TOLL PL» яна будзе адлюстроўвацца як прылада OBE (On-Board-Equipment), гатовая, каб прывязаць яе да транспартнага сродку. Пасля ўказання, у якім транспартным сродку праграма будзе выкарыстоўвацца, карыстальнік можа пачаць здзейсняць паездкі па платных дарогах.
Наладзьце праграму і прывяжыце да яе транспартныя сродкі ва Ўліковым запісе кліента.
Для гэтага выберыце ў праграме:
- тып паездкі: платная і/або SENT — у залежнасці ад паездкі, якая ажыццяўляецца
- транспартны сродак, які Вы хочаце прывязаць да свайго рахунку
- прылады для адсочвання руху Вашага транспартнага сродку па замоўчанні (праграма «E-TOLL PL» або ZSL/OBU)
Паездка і справаздача аб завершанай паездцы ў праграме «e-TOLL PL»
Запусціце праграму і пачніце паездку. Пасля завяршэння паездкі націсніце ў праграме «Завяршыць паездку» і праглядзіце справаздачу аб ёй
Праграма падтрымлівае аўтаномны рэжым, сігналізуе аб стане прылады (аптымальны стан батарэі, перавышэнне часу адсутнасці падключэння да Інтэрнэту або адсутнасць сігналу GPS)
Ажыццяўленне перавозкі SENT
Праграма «e-TOLL PL» дае Вам магчымасць пачаць і завяршыць перавозку SENT ў любы час у ходзе ажыццяўлення перавозкі і адсочваць яе.
Бясплатная праграма «e-TOLL PL» — гэта зручнасці для карыстальнікаў
- 9 моўных версій
- абарона ад несанкцыянаванага доступу дзякуючы індывідуальнаму PIN-коду
- магчымасць прагляду гісторыі паездак за апошнія тры месяцы
- магчымасць прагляду апавяшчэнняў і паведамленняў
- магчымасць адключэння гукавых апавяшчэнняў