Праверка правільнасці выплаты
Праверка правільнасці выплаты электроннага збору ў сістэме «e-TOLL» ажыццяўляецца на падставе палажэнняў Закона ад 21 сакавіка 1985 г. «Аб дарогах агульнага карыстання» Праверку правільнасці выплаты электроннага збору, у тым ліку праверку мабільнай прылады, знешняй сістэмы лакалізацыі ды бартавой прылады, якая выкарыстоўвае тэхналогіі спадарожнікавага пазіцыянавання і перадачы даных, якія выкарыстоўваюцца ў транспартным сродку, а таксама накладанне і спагнанне грашовых спагнанняў, ажыццяўляе Галоўны інспектар дарожнага транспарту. Праверку правільнасці выплаты электроннага збору, у тым ліку, праверку мабільнай прылады, знешняй сістэмы лакалізацыі ды бартавой прылады, якая выкарыстоўвае тэхналогіі спадарожнікавага пазіцыянавання і перадачы даных, якія выкарыстоўваюцца ў транспартным сродку, пры выкананні сваіх службовых задач могуць ажыццяўляць таксама супрацоўнікі Мытна-падатковай службы.
Праверка правільнасці выплаты электроннага збору мае за мэту забяспечыць справядлівае стаўленне да карыстальнікаў, абавязаных плаціць электронны збор за праезд па нацыянальных дарогах, а таксама забеспячэнне паступлення ў Нацыянальны дарожны фонд неабходных для будаўніцтва ды абслугоўвання нацыянальных дарог сродкаў.
Калі ў выніку праверкі будуць выяўленыя парушэнні палажэнняў Закона «Аб дарогах агульнага карыстання» ў сферы выплаты электроннага збору, Галоўны інспектар дарожнага транспарту накладзе адміністрацыйнае спагнанне на ўласніка, уладальніка або карыстальніка транспартнага сродку, або на карыстальніка дарогі, які не з'яўляецца ані ўласнікам, ані ўладальнікам, ані карыстальнікам транспартнага сродку. Адміністрацыйнае спагнанне можа быць накладзена на кіроўцу транспартнага сродку ў выпадку ўвядзення ў прыладу няправільных даных аб катэгорыі транспартнага сродку.
Парушэнне, якое прадугледжвае накладанне адміністрацыйнага пакарання, з указаннем артыкула Закона ад 21 сакавіка 1985 г. «Аб дарогах агульнага карыстання» |
Памер адміністрацыйнага штрафу з указаннем артыкула Закона ад 21 сакавіка 1985 г. «Аб дарогах агульнага карыстання» |
Арт. 13 ч. 1 п. 3:
Парушэнне абавязацельства па выплаце электроннага збору за праезд па нацыянальных дарогах аўтацягніка, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, які складаецца з легкавога аўтамабіля, дазволеная максімальная маса якога не перавышае 3,5 тон, і прычэпа
|
Арт. 13k ч. 1 п. 1:
500 зл. |
Арт. 13 ч. 1 п. 3:
Парушэнне абавязацельства па выплаце электроннага збору за праезд па нацыянальных дарогах транспартных сродкаў, дазволеная максімальная маса якіх перавышае 3,5 тоны, або аўтацягніка, які складаецца з аўтамабіля, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, і прычэпа або паўпрычэпа, у тым ліку аўтобусаў, незалежна ад іхняй дазволенай максімальнай масы
|
Арт. 13k ч. 1 п. 2:
1 500 зл. |
Арт. 13i ч. 4a
Неўвядзенне ў мабільную прыладу, знешнюю сістэму лакалізацыі або бартавую прыладу дакладных даных аб катэгорыі транспартнага сродку, у выпадку аўтацягніка, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, які складаецца з легкавога аўтамабіля, дазволеная максімальная маса якога не перавышае 3,5 тон, і прычэпа
|
Арт. 13k ч. 3 п. 1
250 зл. |
Арт. 13i ч. 4a
Неўвядзенне ў мабільную прыладу, знешнюю сістэму лакалізацыі або бартавую прылада дакладных даных аб катэгорыі транспартнага сродку ў выпадку транспартных сродкаў, дазволеная максімальная маса якіх перавышае 3,5 тоны, ці аўтацягніка, які складаецца з аўтамабіля, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, і прычэпа або паўпрычэпа ці аўтацягніка, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, які складаецца з транспартнага сродку, дазволеная максімальная маса якога не перавышае 3,5 тон, які не з'яўляецца легкавым аўтамабілем, і прычэпа
|
Арт. 13k ч. 3 п. 2
750 зл. |
Арт. 13i ч. 4b
Выкарыстанне мабільнай прылады, знешняй сістэмы лакалізацыі або бартавой прылады ў разрэз з ейным прызначэннем, калі гэта прывяло да выплаты электроннага збору ў няпоўным аб'ёме за праезд аўтацягніка, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, які складаецца з легкавога аўтамабіля, дазволеная максімальная маса якога не перавышае 3,5 тон, і прычэпа
|
Арт. 13k ч. 3 п. 1
250 зл. |
Арт. 13i ч. 4b
Выкарыстанне мабільнай прылады, знешняй сістэмы лакалізацыі або бартавой прылады ў разрэз з ейным прызначэннем, калі гэта прывяло да выплаты ў няпоўным аб'ёме збору за праезд транспартнага сродку, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, або аўтацягніка, які складаецца з аўтамабіля, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, і прычэпа або паўпрычэпа, у тым ліку аўтобусаў, незалежна ад іхнях дазволенай максімальнай масы, або аўтацягніка, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, які складаецца з транспартнага сродку, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, які не з'яўляецца легкавым аўтамабілем, і прычэпа
|
Арт. 13k ч. 3 п. 2
750 зл. |
Арт. 13ia ч. 1
Неўнясенне транспартнага сродку ці аўтацягніка, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, у Рэестр плацельшчыкаў электроннага збору. Адміністрацыйная санкцыя не ўжываецца ў выпадку выплаты электроннага збору праз службу EETS
|
Арт. 13k ч. 2а
1 500 зл. |
Арт. 13ia ч. 1
Неўнясенне транспартнага сродку ў Рэестр плацельшчыкаў электроннага збору карыстальнікам дарог, які не з'яўляецца ані ўласнікам, ані ўладальнікам, ані карыстальнікам транспартнага сродку, і які зарэгістраваў у Рэестры выключна легкавыя аўтамабілі, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тон
|
Арт. 13k ч. 8c
500 зл. |
Арт. 13ia ч. 5 п. 1, арт. 13ia ч. 5 п. 2, арт. 13ib ч. 1 п. 2
Унясенне ў Рэестр плацельшчыкаў электронных збораў няправільных даных уласніка, уладальніка або карыстальніка транспартнага сродку
|
Арт. 13k ч. 2b п. 1
500 зл. |
Арт. 13ia ч. 5 п. 1, арт. 13ia ч. 5 п. 2, арт. 13ib ч. 1 п. 2
Унясенне ў Рэестр няправільных даных уласніка, уладальніка або карыстальніка транспартнага сродку карыстальнікам дарог, які не з'яўляецца ані ўласнікам, ані ўладальнікам, ані карыстальнікам транспартнага сродку, які зарэгістраваў у Рэестры плацельшчыкаў электроннага збору толькі легкавыя аўтамабілі, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тон
|
Арт. 13k ч. 8c
500 зл. |
Арт. 13ia ч. 5 п. 3, арт. 13ib ч. 1 п. 1, арт. 13ib ч. 1 п. 3
Унясенне ў рэестр плацельшчыкаў электроннага збору неадпаведных фактычнаму стану даных транспартнага сродку або аўтацягніка, а таксама ідэнтыфікацыйнага нумара прылады, якая выкарыстоўваецца ў транспартным сродку
|
Арт. 13k ч. 2b п. 2
1 500 зл. |
Арт. 13ia ч. 5 п. 3, арт. 13ib ч. 1 п. 1, арт. 13ib ч. 1 п. 3
Унясенне ў Рэестр плацельшчыкаў электроннага збору няправільных даных транспартнага сродку або аўтацягніка, а таксама ідэнтыфікацыйнага нумара прылады, якая выкарыстоўваецца ў транспартным сродку, карыстальнікам дарог, які не з'яўляецца ані ўласнікам, ані ўладальнікам, ані карыстальнікам транспартнага сродку, і які зарэгістраваў у Рэестры выключна легкавыя аўтамабілі, дазволеная максімальная масай якіх не перавышае 3,5 тон
|
Арт. 13k ч. 8c
500 зл. |
Арт. 13ia ч. 7
Неўнясенне ў Рэестр плацельшчыкаў электроннага збору лічбавых копій: 1) дакументаў, якія пацвярджаюць даныя транспартнага сродку, калі такія даныя не былі ўнесены ў Цэнтральны рэестр транспартных сродкаў 2) пацверджання ўнясення забеспячэння ў грашовай форме або дакумента, які пацвярджае ўнясенне забеспячэння (пры разліках з адтэрміноўкай плацяжу)
|
Арт. 13k ч. 2c
1 000 зл. |
Арт. 13ia ч. 7
Неўнясенне ў Рэестр плацельшчыкаў электроннага збору лічбавых копій: 1) дакументаў, якія пацвярджаюць даныя транспартнага сродку, калі такія даныя не былі ўнесены ў Цэнтральны рэестр транспартных сродкаў 2) пацверджання ўнясення забеспячэння ў грашовай форме або дакумента, які пацвярджае ўнясенне забеспячэння (пры разліках з адтэрміноўкай плацяжу)
карыстальнікам дарог, які не з'яўляецца ані ўласнікам, ані ўладальнікам, ані карыстальнікам транспартнага сродку, і які зарэгістраваў у Рэестры выключна легкавыя аўтамабілі, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тон
|
Арт. 13k ч. 8c
500 зл. |
Арт. 13ia ч. 10, ст. 13ib ч. 2
Неажыццяўленне абнаўлення даных, якія змяшчаюцца ў Рэестры плацельшчыкаў электроннага збору, уласнікам, уладальнікам або карыстальнікам транспартнага сродку або карыстальнікам дарог агульнага карыстання, які не з'яўляецца ані ўласнікам, ані ўладальнікам, ані карыстальнікам транспартнага сродку
|
Арт. 13k ч. 2d
1 000 зл. |
Арт. 13ia ч. 10, ст. 13ib ч. 2
Неажыццяўленне абнаўлення даных транспартнага сродку ў Рэестры плацельшчыкаў электроннага збору карыстальнікам дарог, які не з'яўляецца ані ўласнікам, ані ўладальнікам, ані карыстальнікам транспартнага сродку, і які зарэгістраваў у Рэестры выключна легкавыя аўтамабілі, дазволеная максімальная маса якіх не перавышае 3,5 тон
|
Арт. 13k ч. 8c
500 зл. |
На ўласніка, уладальніка або карыстальніка транспартнага сродку, які не з'яўляецца ані ўласнікам, ані ўладальнікам, ані карыстальнікам транспартнага сродку, не можа быць накладзена больш аднаго грашовага спагнання за кожнае з пералічаных парушэнняў, якія тычацца транспартнага сродку:
- парушэнне абавязацельства па выплаце электроннага збору
- выкарыстанне мабільнай прылады, знешняй сістэмы лакалізацыі або бартавой прылады ў разрэз з ейным прызначэннем, калі гэта прывяло да выплаты электроннага збору ў няпоўным аб'ёме
- неўнясенне транспартнага сродку ці аўтацягніка, дазволеная максімальная маса якога перавышае 3,5 тоны, у Рэестр плацельшчыкаў электроннага збору
- унясенне ў Рэестр плацельшчыкаў электроннага збору неадпаведных фактычнаму стану даных транспартнага сродку або аўтацягніка, а таксама ідэнтыфікацыйнага нумара прылады, якая выкарыстоўваецца ў транспартным сродку
- неўнясенне ў Рэестр плацельшчыкаў электроннага збору лічбавых копій дакументаў, якія пацвярджаюць даныя транспартнага сродку, калі такія даныя не былі ўнесены ў Цэнтральны рэестр транспартных сродкаў, а таксама пацверджання ўнясення забеспячэння ў грашовай форме або дакумента, які пацвярджае ўнясенне забеспячэння (пры разліках з адтэрміноўкай плацяжу)
- неажыццяўленне абнаўлення даных, якія змяшчаюцца ў Рэестры плацельшчыкаў электроннага збору
выяўленае на працягу адных содняў.
На кіроўцу транспартнага сродку не можа быць накладзена больш аднаго грашовага спагнання за неўвядзенне ў мабільную прыладу, знешнюю сістэму лакалізацыі або бартавую прыладу дакладных даных аб катэгорыі транспартнага сродку, выяўленае на працягу адных содняў.
Соднямі лічыцца перыяд з 0:00 да 24: 00 гадзін у дадзены дзень.
Грашовае спагнанне за парушэнне абавязацельства па выплаце электроннага збору ў рэжыме перадаплаты не накладваецца, калі ў Сістэму спагнання электронных збораў Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі былі перададзеныя геалакацыйныя даныя, а ўласнік, уладальнік або карыстальнік транспартнага сродку заплаціў электронны збор на працягу 3 дзён з дня заканчэння паездкі. Інфармацыя аб памеры неаплачанага электроннага збору даступна ў Сістэме спагнання электронных збораў Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі
У выпадку падазрэння на ўчынення парушэнняў, за якія прадугледжана накладанне грашовага спагнання, замежнай асобай, якая зарэгістравана або пражывае ў дзяржаве, з якой Польшча не заключыла дагавор або пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы ўзаемнага спагнання запазычанасцяў або калі магчымасць спагнання запазычанасці не выцякае прама з міжнароднага заканадаўства ды заканадаўства такой дзяржавы, асоба, якая ажыццяўляе кантроль, спаганяе заклад у памеры, адпаведным меркаванаму памеру адміністрацыйнага пакарання.
Кіроўцу транспартнага сродку можа быць выпісаны штраф у выпадку выяўлення парушэнняў Закона «Аб дарогах агульнага карыстання». Права выпісваць ды спаганяць штраф маюць інспектары Дарожна-транспартнай інспекцыі ды супрацоўнікі Мытна-падатковай службы.
Парушэнне, якое прадугледжвае накладанне штрафу, з указаннем артыкула Закона ад 21 сакавіка 1985 г. «Аб дарогах агульнага карыстання» |
Памер штрафу з указаннем артыкула Закона «Аб дарогах агульнага карыстання» |
Арт. 13i ч. 4aa Арт. 13ic ч. 1
У выпадку выяўлення падчас праверкі невыканання абавязацельства па забеспячэнні належнай работы мабільнай прылады або бартавой прылады разам з праграмным забеспячэннем, кіроўцу транспартнага сродку будзе выпісаны штраф. У выпадку выяўлення паўзы ў перадачы сігналу спадарожнікавага пазіцыянавання або перадачы даных працягласцю больш за 15 мін., кіроўца транспартнага сродку абавязаны неадкладна спыніцца на бліжэйшай аўтастаянцы або ў найбліжэйшай кішэні ці неадкладна пакінуць дарогу, на якой спаганяецца электронны збор. Аднавіць праезд па дарозе, на якой спаганяецца электронны збор, кіроўца можа толькі пасля аднаўлення перадачы сігналу спадарожнікавага пазіцыянавання або перадачы даных
Палажэнне не ўжываецца ў выпадку недаступнасці Сістэмы спагнання электронных збораў Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі
|
Арт. 13 na ч. 1
1 500 зл. |
Арт. 13naa абзац 1
Выяўленне ў ходзе праверкі: 1) нумарных знакаў, закрытых або ўпрыгожаных або 2) на пярэдняй або задняй частцы транспартнага сродку знакі, надпісы або прадметы, якія абмяжоўваюць чытальнасць гэтых нумарных знакаў, або 3) нумарных знакаў, размешчаных на транспартным сродку ў іншых месцах, акрамя канструктыўна прызначаных для гэтага ў выпадку кіроўцы групай транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тон або складу транспартных сродкаў, які складаецца з аўтамабіля з дазволенай максімальнай масай больш за 3,5 тон і прычэпы або паўпрычэпы, у тым ліку аўтобусаў, незалежна ад іх дапушчальнай поўнай масы або складу транспартных сродкаў, з дазволенай максімальнай масай больш за 3,5 тон, якая складаецца з транспартнага сродку з дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, які не з'яўляецца легкавым аўтамабілем. |
Арт. 13 naa абз. 1
1 500 зл |
Арт. 13 naa абз. 2
Выяўленне ў ходзе праверкі: 1) нумарных знакаў, закрытых або ўпрыгожаных або 2) на пярэдняй або задняй частцы транспартнага сродку знакі, надпісы або прадметы, якія абмяжоўваюць чытальнасць гэтых нумарных знакаў, або 3) нумарных знакаў, размешчаных на транспартным сродку ў іншых месцах, акрамя канструктыўна прызначаных для гэтага ў выпадку кіроўцы групай транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тон, якая складаецца з легкавога аўтамабіля з дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тон і прычэпы |
Арт. 13 naa абз. 2
500 зл |
Арт. 13i абз. 4ab
У выпадку, калі ўласнік, уладальнік або карыстальнік транспартнага сродку не абсталяваў аўтамабіль у правільна функцыянуючую знешнюю сістэму лакалізацыі, або няправільна функцыянуючую бартавую прыладу або мабільную прыладу разам з праграмным забеспячэннем, якія забяспечваюць перадачу гэтых дадзеных, а кіроўца транспартнага сродку, не адмовіўся ад праезду. |
Арт. 13na абз. 1
1 500 зл |
Арт. 13 ib абз. 4
Адсутнасць эталоннага нумара мабільнай прылады разам з праграмным забеспячэннем знешняй сістэмы лакалізацыі або бартавой прылады, у выпадку, калі кіроўца транспартнага сродку не адмовіўся ад праезду.
|
Арт. 13na абз 1
1 500 зл |