Ільгота e-TOLL у падаходным падатку

З 29 чэрвеня 2021 года ў падаходным падатку дзейнічае ільгота e-TOLL. Ільгота звязана з выдаткамі на аснашчэнне транспартных сродкаў абсталяваннем для збірання аплат у сістэме e-TOLL.

У чым заключаецца ільгота?

Ільгота заключаецца ў выліку з даходу (выручкі) ад несельскагаспадарчай прадпрымальніцкай дзейнасці, альбо з даходу ад спецыяльных відаў сельскагаспадарчай вытворчасці на падставе падатковай кнігі даходаў і выдаткаў, альбо бухгалтарскай кнігі (падатак для фізічных асоб), альбо з даходаў ад крыніц, якія не з'яўляюцца прыростам капіталу (карпаратыўны падаходны падатак):

  • выдаткаў, якія былі панесены за набыццё знешняй лакалізацыйнай сістэмы альбо бартавога ўстройства,
  • выдаткаў, якія былі панесены за кантракт на эксплуатацыю знешняй лакалізацыйнай сістэмы альбо бартавога ўстройства,
  • Аплат, якія ажыццяўляюцца на падставе лізінгавай умовы, умовы пракату альбо найму знешняй лакалізацыйнай сістэмы ці бартавога ўстройства, альбо на падставе любой іншай аналагічнай умовы, па якой сістэма ці утройства былі ўведзены ў эксплуатацыю.

У ільгоце бяруцца пад увагу выдаткі і аплаты нета, г. зн. без падатку на дабаўленую вартасць.

Панесеныя выдаткі і аплаты падлягаюць выліку таксама ў выпадку, калі гэтыя выдаткі былі залічаны ў коштах атрымання выручкі.

Што датычыцца падатку на даходы фізічных асоб (PIT), то вылік можа ажыццяўляцца з даходу, які абкладваецца па агульнай падатковай шкале, альбо з даходу, які абкладваецца па стаўцы 19%, альбо з даходу, які абкладваецца паушальным падаткам на зарэгістраваны даход.

У выпадку карпаратыўнага падаходнага падатку (CIT), вылік ажыццяўляецца ў дачыненні да даходаў, якія абкладваюцца па стаўцы падатку 9% ці 19%.

З якога перыяду можна ажыццявіць вылік на расходы?

Вылік можа ажыццяўляцца толькі ў дачыненні да расходаў, якія былі панесены ў 2021 годзе.

Якая велічыня ільготы з'яўляцца магчымай?

Максімальна вылічваемая сума раўняецца здабытку 500 зл. і колькасці лакалізацыйных сістэм альбо бартавых устройстваў. Колькасць гэтых сістэм і ўстройстваў не можа быць бóльшай, чым колькасць транспартных сродкаў, якія выканалі ў 2021 годзе прынамсі адзін праезд, за які была ажыццяўлена электронная аплата з выкарыстаннем гэтай сістэмы ці ўстройства.

Гэта азначае, што панесены выдатак, напрыклад, на адно утройства на адзін транспартны сродак = 400 зл., дазваляе на тое, каб цалкам ажыццявіць вылік (знаходзіцца ў граніцах ліміту 500 зл.), а выдатак, напрыклад, на адно утройства на адзін транспартны сродак = 700 зл., дазваляе на вылік 500 зл. (верхні ліміт ільготы).

Якім чынам ажыццявіць вылік?

У падатку на даходы фізічных асоб (PIT) панесенныя выдаткі можна вылічыць ад даходу (выручкі), вызначанага на 2021 год. Вылік ажыццяўляецца ў падатковай дэкларацыі за 2021 год.

У карпаратыўным падаходным падатку (CIT) вылік ажыццяўляецца ў дэкларацыі, якая падаецца за падатковы год, у якім гэтыя расходы і аплаты былі панесены; а ў выпадку падаткаплацельшчыка, падатковы год якога адрозніваецца ад каляндарнага году, вылік можа ажыццяўляцца ў дэкларацыі, якая падаецца за падатковы год, які заключае ў сабе 31 снежня 2021 г.

Прававая база:

  • закон ад 20 траўня 2021 г. „Аб змене закону аб падатку на тавары і паслугі, а таксама некаторых іншых законаў”,
  • арт. 52ja закону ад 26 ліпеня 1991 г. „Аб падаходным падатку на даходы фізічных асоб”,
  • арт. 38ea закону ад 15 лютага 1992 г. „Аб падаходным падатку на даходы юрыдычных асоб”,
  • арт. 57aa закону ад 20 лістапада 1998 г. „Аб паушальным падаходным падатку на некаторыя даходы, якія атрымоўваюць фізічныя асобы”.