Што такое EETS

Што такое Еўрапейская служба электронных плацяжоў (EETS)?

EETS — гэта ініцыятыва Еўрапейскага саюза, якая ўзнікла на аснове вопыту па ўкараненні аналагічных праектаў на рэгіянальным узроўні. Асноўная мэта ЕС заключалася ва ўніфікацыі спосабаў спагнання платы і адкрыцці рынку для знешніх кампаній, якія прапануюць карыстальнікам канкурэнтныя ўмовы. Як зборшчыкі плацяжоў, так і пастаўшчыкі EETS абапіраюцца ў гэтых адносінах на:

  • Дырэктыву Еўрапейскага парламента і Савета (ЕС) 2019/520 ад 19 сакавіка 2019 года ды ейныя Акты — Выканаўчы і Дэлегаваны
  • Дырэктыву Еўрапейскага парламента і Савета 2004/52/EC ад 29 красавіка 2004 г. разам з Пастановай камісіі 2009/750/EC ад 6 кастрычніка 2009 г.

Еўрапейская служба электронных плацяжоў — гэта інструмент, дзякуючы якому становіцца магчымым дасягненне мэты, якой з'яўляецца еўрапейская інтэраперабельнасць. Пад еўрапейскай інтэраперабельнасцю трэба разумець стварэнне карыстальнікам магчымасці аплачваць праезд па платных дарогах на тэрыторыі Еўрапейскага саюза ў рамках адзінага дагавора, заключанага з пастаўшчыком EETS, і з дапамогай адной бартавой прылады (OBE).

Роля пастаўшчыка EETS

У рамках службы EETS пастаўшчык бярэ на сябе частку функцый органа, які спаганяе плату ў дадзенай зоне EETS (зоне платных дарог, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні адной арганізацыі, у падпарадкаванні кожнай арганізацыі знаходзіцца асобная зона EETS), і менавіта ён спаганяе плату за праезд па дарогах. Такім чынам, карыстальнікі, якія вырашылі скарыстацца паслугамі дадзенага пастаўшчыка EETS, тым самым выконваюць свае абавязацельствы па аплаце праезду ды не павінны карыстацца паслугамі Нацыянальнага зборшчыка плацяжоў. У рамках гэтай сістэмы пастаўшчык EETS надае карыстальніку бартавую прыладу, неабходнаю для налічэння ды спагнання платы за праезд. Разлік ажыццяўляецца паміж карыстальнікам OBU і пастаўшчыком EETS, а таксама паміж пастаўшчыком EETS і Кіраўніком Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі (зборшчыкам плацяжоў).

Кантроль за выплатай збору ў зоне EETS, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні кіраўніка Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі (KAS)

Кантроль за ажыццяўленнем аплаты як карыстальнікамі сістэмы «e-TOLL», так і карыстальнікамі, якія карыстаюцца паслугамі пастаўшчыкоў EETS, ажыццяўляе Нацыянальная казначэйская адміністрацыя супольна з Інспекцыяй аўтамабільнага транспарту. Адказнасць за нявыплату аднолькавая для абедзвюх катэгорый карыстальнікаў.

Краіны ў зоне EETS

Нарвегія, Швецыя, Данія, Польшча, Германія, Бельгія, Венгрыя, Аўстрыя, Швейцарыя, Францыя, Італія, Балгарыя, Іспанія, Партугалія