Карыстальнікі EETS
Карыстальнікі EETS
Дзякуючы службе EETS карыстальнікам дарог дастаткова адной прылады, з дапамогай якой яны могуць аплачваць праезд па платных дарогах, за праезд па якіх спаганяюцца электронныя зборы, на тэрыторыі Еўрапейскага саюза.
- Адзін дагавор
- Адна бартавая прылада, так званая OBU
- Адзін уліковы запіс карыстальніка
Памер электроннага збору, які спаганяецца ў сістэме «e-TOLL» кіраўніком Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі ды ўсімі пастаўшчыкамі EETS, аднолькавы. Карыстальнікаў сістэмы «e-TOLL» абслугоўвае пастаўшчык EETS, з якім карыстальнік заключыў дагавор.
Як скарыстацца службай EETS?
Каб скарыстацца паслугамі пастаўшчыка EETS, трэба наўпрост звязацца з ягоным філіялам або выконваць указанні на вэб-сайце пастаўшчыка EETS: www.telepass.com/en/truck.
Першым акрэдытаваным пастаўшчыком EETS ў Польшчы, у зоне збірання збораў Кіраўніком KAS, з'яўляецца кампанія Telepass S.p.A. Хутка паслуга будзе даступная і ў іншых пастаўшчыкоў.
Інфармацыя пра пастаўшчыкоў EETS, зарэгістраваных у Польшчы, даступна на вэб-сайце Міністэрства інфраструктуры па адрасе: Нацыянальны электронны рэестр зон EETS і пастаўшчыкоў EETS — Міністэрства інфраструктуры — партал Gov.pl (www.gov.pl).