Як зарэгістравацца ў e-TOLL

Рэгістрацыя ў электроннай сістэме спагнання збораў «e-TOLL» абавязковая для ўсіх жадаючых ажыццяўляць паездкі па платных дарогах з дапамогай транспартных сродкаў ці аўтапаяздоў, дазволеная максімальная маса якіх перавышае 3,5 тоны.

Зарэгістравацца можна 3 спосабамі:

  • анлайн
  • у стацыянарнай сетцы Месцаў абслугоўвання кліентаў
  • пры пасрэдніцтве выбранага пастаўшчыка паліўных карт

Хуткі шлях рэгістрацыі ў Інтэрнэт-профілі кліента (ІKK)

У выпадку, калі вы ўваходзіце праз свой даверны профіль і вы жадаеце стварыць акаўнт для фізічнай асобы, якая вядзе аднаасобную прадпрымальніцкую дзейнасць, вы можаце выкарыстаць хуткі шлях рэгістрацыі. Пры дапамозе двух простых крокаў вы зможаце зарэгістравацца ў сістэме е-TOLL з адным транспартным сродкам і адным кабінным устройствам.

Сістэма таксама аўтаматычна актывуе кабіннае ўстройства ў дадзеным транспартным сродку. Вы адразу можаце выехаць у дарогу, на якой дзейнічае электронная сістэма спагнання аплаты.

Крок 1 - зазначце:

  • Рэгістрацыйны нумар транспартнага сродка
  • Бізнес-ID (кабіннага ўстройства ці мабільнага дадатку)
  • адрас e-mail для сувязі

Крок 2 – ажыццявіце аплату на баланс перадаплатнага разліковага рахунку:

  • выберыце суму ўкладу (папаўненне рахунку ад сумы 20 PLN)
  • выканайце аплату выбранным вамі чынам

Гатова. Можаце адпраўляцца ў дарогу!

 

АНЛАЙН

 

Уліковы запіс кліента

Бясплатны і даступны кругласутачна

 

Падрыхтуйце наступныя дакументы ды інфармацыю:

  • Давераны профіль(у выпадку іхняй адсутнасці спатрэбіцца дакумент, які сведчыць пра асобу)
  • у выпадку кампаніі

        – дакумент, які пацвярджае, што асоба, якая ажыццяўляе                                 рэгістрацыю,мае права яе прадстаўляць

        -рэгістрацыйныя дакументы кампаніі

  • рэгістрацыйны дакумент транспартнага сродку і дакумент, які пацвярджае клас выкідаў выхлапных газаў (калі ён не пазначаны ў рэгістрацыйным дакуменце)

Паглядзіце, як лёгка зарэгістравацца праз свой уліковы запіс кліента e-TOLL

Рэгістрацыя ўліковага запісу карыстальніка ў сістэме e-TOLL

 

Рэгістрацыя кампаніі ў сістэме e-TOLL

 

Рэгістрацыя аўтамабіля і папаўненне балансу ў сістэме e-TOLL

 

АСАБІСТА

 

Сетка Месцаў абслугоўвання кліентаў — гэта больш за 200 пунктаў, даступных кругласутачна

 

 

Пры наведванні Месца абслугоўвання кліентаў спатрэбяцца:

  • дакумент, які сведчыць пра асобу
  • у выпадку кампаніі – дакумент, які пацвярджае, што асоба, якая ажыццяўляе рэгістрацыю, мае права яе прадстаўляць
  • рэгістрацыйны дакумент транспартнага сродку і дакумент, які пацвярджае клас выкідаў выхлапных газаў (калі ён не пазначаны ў рэгістрацыйным дакуменце)

ПАСТАЎШЧЫК ПАЛІЎНЫХ КАРТ

 

Пастаўшчык паліўных карт ажыццявіць рэгістрацыю і забяспечыць комплекснае абслугоўванне разлікаў у сістэме «e-TOLL»

 

 

Рэгістрацыя пры пасрэдніцтве пастаўшчыка паліўных карт:

  • пастаўшчык паліўных карт зарэгіструе карыстальніка ў сістэме «e-TOLL», у сувязі з чым ён можа папрасіць надаць неабходныя звесткі аб асобе, якую ён рэгіструе, або транспартным сродку
  • кожны карыстальнік, зарэгістраваны пры пасрэдніцтве пастаўшчыка паліўных карт, таксама мае магчымасць кіраваць сваім рахункам ва Ўліковым запісе кліента (IKK). Для гэтага перадайце пастаўшчыку паліўных карт даныя асоб, якія павінны мець доступ да Вашага IKK ў сістэме «e-TOLL»

Падчас рэгістрацыі ў сістэме «e-TOLL» выберыце спосаб аплаты праезду па платных дарогах. Можна выбраць 2 спосабы разлікаў:

  • Перадаплатны рахунак — пры рэгістрацыі трэба папоўніць рахунак, з якога будуць спісвацца грошы за праезд па платных участках дарог
  • адтэрмінаваны плацёж — пры рэгістрацыі трэба будзе ўнесці на рахунак забеспячэнне (грашовы дэпазіт або гарантыю). У выпадку выбару гарантыі, да моманту яе пацверджання, Вы зможаце карыстацца сістэмай «e-TOLL» у рэжыме перадаплаты.

У кожным Уліковым запісе можна зарэгістраваць неабмежаваную колькасць транспартных сродкаў. У выпадку Ўліковага запісу з адтэрмінаваным плацяжом кожны зарэгістраваны ў ёй транспартны сродак будзе павялічваць патрабаваную суму забеспячэння.

Да пачатку паездкі застаўся яшчэ адзін крок

Дадайце ў свой Уліковы запіс бартавую прыладу (OBE) і прывяжыце да яе зарэгістраваны транспартны сродак — гэта можна зрабіць як ва Ўліковым запісе кліента, так і ў любым Месцы абслугоўвання кліентаў.

У сістэме «e-TOLL» можна выкарыстоўваць наступныя тыпы бартавых прылад:

Мабільная праграма «e-TOLL PL»

Даступна для спампоўкі ў крамах:

  • Google Play
  • APP STORE

Бартавая прылада (OBU)

Гл. спіс аператараў OBU

 

ЗНЕШНЯЯ СІСТЭМА ЛАКАЛІЗАЦЫІ (ZSL)

Гл. спіс аператараў ZSL