Навіны

Служба EETS цяпер даступная ў Польшчы

17 кастрычніка 2022

  • 17 кастрычніка 2022 года Польшча далучылася да групы краін, якія ўваходзяць у Еўрапейскую электронную сістэму збірання аўтадарожных збораў (EETS).
  • Дзякуючы EETS можна аплачваць зборы на дарогах, ахопленых электроннымі плацяжамі за праезд, на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага саюза з выкарыстаннем адной бартавой прылады.

Еўрапейская электронная сістэма збірання аўтадарожных збораў (англ. European Electronic toll Service - EETS) дае магчымасць аплачваць праезд у краінах Еўрапейскага саюза, якія маюць электронную сістэму збірання аўтадарожнага збору, на падставе толькі аднаго дагавора, з адным пастаўшчыком паслугі EETS, выкарыстоўваючы адну бартавую прыладу (так зв. OBU, ад англ. On Board Unit). EETS аблягчае міжнародным перавозчыкам аплату дарожных збораў і ажыццяўленне паездак. Дзякуючы такому рашэнню няма неабходнасці ўсталёўваць і дэманціраваць розныя прылады для разліку адпаведнай платы у залежнасці ад краіны праезду і пастаўшчыка паслуг збірання платы – дастаткова адной бартавой прылады.

Першым акрэдытаваным пастаўшчыком EETS ў Польшчы з'яўляецца кампанія Telepass S.p.A. Хутка паслуга будзе даступная і ў іншых пастаўшчыкоў.

Важнa для карыстальнікаў e-TOLL

Карыстальнікі сістэмы e-TOLL, якія жадаюць выкарыстоўваць EETS, павінны звязацца з акрэдытаваным пастаўшчыком EETS або прытрымлівацца інфармацыі, апублікаванай на вэб-сайце www.telepass.com/en/truck

На падставе дагавора, заключанага з Кіраўніком Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі, пастаўшчык EETS бярэ на сябе частку задач па збіранню платы за праезд. Пастаўшчык прадастаўляе бартавую прыладу OBU, неабходную для разліку і збірання належнага збору за праезд. Разлік збораў адбываецца паміж карыстальнікам бартавой прылады OBU і пастаўшчыком EETS, а таксама паміж пастаўшчыком EETS і Кіраўніком KAS.

 

Mapa EEETS