Гарачая лінія «e-TOLL»

Тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў — гэта кругласутачная гарачая лінія, створаная, каб дапамагаць карыстальнікам сістэмы «e-TOLL». Гарачая лінія працye па нумарах:

  • +48 22 24 337 77 - нумар для карыстальнікаў з Польшчы і з-за мяжы, плата за злучэнне згодна з тарыфам Вашага аператара

Мы даём інфармацыю на наступных мовах:

  • польскай
  • англійскай
  • нямецкай
  • рускай

Мы прымаем звароты на наступны паштовы адрас: «e-TOLL» Міністэрства фінансаў, вул. Свентакшыска, д. 12, 00-916 Варшава, а з 24 траўня гэтага года таксама па электроннай пошце на адрас kontakt@etoll.gov.pl.

Кансультанты Тэлефоннага цэнтра абслугоўвання кліентаў даюць кансультацыі па наступных пытаннях:

Тэма

Тып звароту

Чым мы можам дапамагчы

Рэкламацыі

 

Падача рэкламацыі

Кансультант пракансультуе Вас у выпадку якіх-небудзь сумненняў, а калі Вам спатрэбіцца дадатковая інфармацыя, створыць заяўку на разгляд звароту кампетэнтнымі спецыялістамі.

 

Праверка статусу пададзенай рэкламацыі

Konsultant zweryfikuje aktualny status realizacji reklamacji i poinformuje o możliwych dalszych krokach w celu wyjaśnienia sprawy

Інфармацыя аб сістэме «e-TOLL»

Інфармацыя аб сетцы платных дарог

Кансультант дасць інфармацыю, на якіх дарогах спаганяюцца зборы і дзе знаходзяцца Месцы абслугоўвання кліентаў, у якіх Вы таксама можаце вырашыць пытанні, звязаныя з сістэмай «e-TOLL»

Рэгістрацыя

Кансультант растлумачыць, як Вы можаце зарэгістравацца ў сістэме «e-TOLL» і якія дакументы для гэтага спатрэбяцца. Пры неабходнасці, ён акажа неабходную падтрымку ў рэгістрацыі, выкарыстоўваючы Ўліковы запіс кліента

Як карыстацца Ўліковым запісам кліента

Кансультант дасць інфармацыю аб тым, якія пытанні можна вырашыць самастойна анлайн пры дапамозе Ўліковага запісу кліента. Пры неабходнасці ён пройдзе з Вамі ўсе крокі, неабходныя для вырашэння Вашага пытання

Інфармацыя пра тарыфы і парадак разліку памеру збору

Кансультант паведаміць пра стаўкі, якія дзейнічаюць у дачыненні да абранага транспартнага сродку і тыпу дарогі, а таксама разлічыць меркаваны кошт праезду па зазначаным маршруце

Як карыстацца бартавой прыладай

Кансультант растлумачыць, як дадаць бартавую прыладу ў сістэму «e-TOLL», а таксама растлумачыць прынцыпы ягонай працы (тычыцца толькі прылад, набытых у пунктах «e-TOLL»).

Вэб-старонка сістэмы «e-TOLL»

Кансультант падкажа, дзе можна знайсці асноўную інфармацыю аб сістэме «e-TOLL», а таксама дапаможа ў выкарыстанні інтэрактыўных інструментаў, такіх як карта сеткі платных дарог і пошук МАК, а таксама калькулятар збораў і калькулятар гарантый

Як карыстацца рахункам кліента

Праверка балансу

Кансультант паведаміць пра наяўнасць сродкаў на разліковых рахунках або, у выпадку рахунку з адкладзеным плацяжом, — які адсотак ад гарантыйнай сумы яшчэ можна выкарыстаць

Дэбет-ноты і плацяжы

Кансультант праверыць і адкажа на пытанні, якія тычацца выстаўленых дэбет-нот і здзейсненых транзакцый.

Змена даных

Кансультант можа змяніць кантактныя даныя і спосабы сувязі, напрыклад, налады апавяшчэнняў або рассылкі

Змена параметраў зарэгістраваных транспартных сродкаў або бартавых прылад

Кансультант можа актываваць/дэактываваць рахункі транспартных сродкаў, каб адключыць або падключыць налічванне збораў. Ён можа перапрывязаць бартавую прыладу да рахунку транспартнага сродку, калі Вы выкарыстоўваеце яе ў іншым транспартным сродку

Упраўленне карыстальнікамі Ўліковага запісу кліента

Кансультант паведаміць пра карыстальнікаў Ўліковага запісу кліента і зменіць іхнія правы доступу