FAQ

    • Рэгістрацыя карыстальніка з Польшчы ажыццяўляецца трыма спосабамі:

      • анлайн на старонцы etoll.gov.pl праз стварэнне інтэрнэт-профілю кліента (IKK) (аўтэнтыфікацыя адбываецца з дапамогай даверанага профілю або праз прыкладанне mObywatel)
      • стацыянарна ў пунктах абслугоўвання кліентаў (MOK) e-TOLL, дзе рэгістрацыю выканае супрацоўнік MOK
      • праз пасярэдніцтва аператараў транспартнах картак
    • Рэгістрацыя карыстальніка з-за мяжы ажыццяўляецца трыма спосабамі:

      • анлайн на старонцы etoll.gov.pl праз стварэнне інтэрнэт-профілю кліента (IKK) (аўтэнтыфікацыя адбываецца праз лагін і пароль. Для гэтага спатрэбяцца дадзеныя: імя, прозвішча, e-mail, від і нумар пасведчання асобы). Гэтая аўтарызацыя прызначаная для тых, хто не карыстаецца аўтарызацыяй праз давераны профіль або прыкладанне mObywatel
      • стацыянарна ў пунктах абслугоўвання кліентаў (MOK) e-TOLL, дзе рэгістрацыю выканае супрацоўнік MOK
      • праз пасярэдніцтва аператараў транспартных картак
    • Так, карыстальнік мае магчымасць зарэгістраваць шмат адзінак транспарту на адзін профіль, незалежна ад абранага тыпу фінансавання.

    • Пасля 30 верасня 2021 r., калі не будзе аплат у сістэме e-TOLL, праезд па платных дарогах будзе лічыцца парушэннем абавязкаў, пра якія гаворыцца ў арт. 13 ч. 1 пункта 3 Закона аб грамадскіх дарогах, што пацягне за сабой грашовы штраф, за выключэннем выпадкаў, вызначаных Законам аб грамадскіх дарогах.

    • Усе звароты будуць ажыццяўляцца тым спосабам, якім былі зробленыя Карыстальнікам. Калі няма магчымасці зрабіць зварот сродкам гэтым спосабам, зварот будзе зроблены на банкаўскі рахунак, указаны Карыстальнікам. У мэтах звароту сродкаў трэба падаць заяву праз інтэрнэт-профіль кліента (IKK) або запоўніць фармуляр скасавання рэгістрацыі з сістэмы e-TOLL і даслаць яе на адрас kontakt@etoll.gov.pl, альбо скласці ў адным з пунктаў абслугоўвання кліентаў (MOK).

      дадатак:
      Вяртанне забеспячэння ажыццяўляецца па пісьмовай заяве карыстальніка аўтамабільных дарог агульнага карыстання на працягу 30 рабочых дзён з моманту закрыцця зборшчыкам платы камплекта разліковых рахункаў пры ўмове аплаты належнага электроннага збору. Пры разліковым рахунку ў рэжыме перадаплаты - вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца па пісьмовай заяве карыстальніка, які карыстаецца аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання, на працягу 30 рабочых дзён з дня ўзгаднення заявы.

    • Для спагнання збораў неабходна ў працэсе рэгістрацыі прывязаць транспартны сродак да прылады, якая дае магчымасць адпраўляць даныя геалакацыі ў сістэму e-TOLL.

      Карыстальнікі маюць у сваім распараджэнні:

      • Прылады GPS - даступныя ў сетцы дыстрыб'юцыі e-TOLL і ў аўтарызаваных партнёраў
      • Прылады ZSL - даступныя ў транспартных сродках карыстальнікаў
      • Мабільную праграму e-TOLL PL - якая дае магчымасць выкарыстоўваць мабільны тэлефон у якасці прылады, што перадае даныя геалакацыі

      Таксама варта памятаць аб актывацыі выбранай прылады. У адваротным выпадку плата не будзе спаганяцца.

    • Прыладу можна перастаўляць з аднаго транспарту на другі, але перад тым трэба прыпісаць дадзеную прыладу да новага транспартнага сродка. Інакш кіроўцу пагражае адміністрацыйнае спагнанне.

    • Прылады GPS, прызначаныя для перадачы геалакацыйных дадзеных у сістэму e-TOLL, а таксама для ўнясення аплат у гэтую сістэму, можна набыць на правах вольнага рынку ў сетцы дыстрыбутараў аператараў OBU/ZSL, якія прайшлі тэставанне і атрымалі допуск да сістэмы e-TOLL. Спіс дапушчаных аператараў і тыпаў прылад даступны на старонках:
      OBU
      а таксама
      ZSL

    • Інтэрнэт-профіль кліента (IKK) - гэта сэрвіс да самаабслугоўвання рахунка ў сістэме e-TOLL. З дапамогай  IKK ты можаш зарэгістравацца ў сістэме  e-TOLL, сканфігураваць асноўныя параметры паслуг у сваіх мэтах, а таксама: 

      • стварыць разліковыя рахункі, у якіх вызначыш спосаб аплаты паездак
      • зарэгістраваць транспартныя сродкі і прывязаць іх да выбранай прылады (мабільнага прыкладання, OBU, ZSL)
      • кіраваць фінансамі, папаўняць рахунак, аплаціць патрабаванне аплаты
      • дадаваць іншых карыстальнікаў, якія дапамогуць табе ў абслугоўванні сістэмы e-TOLL
      • праверыць зробленыя паездкі ў сістэме e-TOLL і выкананне аплат
    • Карыстальнік можа дадаць шмат транспартных сродкаў да рахунку ва ўліковым запісе інтэрнэт-кліента (IKK), а затым з узроўню дадатка e-TOLL PL выбраць, які транспартны сродак ён хоча выкарыстаць у паездцы. Дастаткова прысвоіць адзін і той жа бізнес-нумар мабільнай прылады (бізнес-ID) усім дададзеным транспартным сродкам у IKK. Падкрэсліваем, што для выкарыстання дадатку для перадачы геалакацыі e-TOLL PL неабходна зарэгістравацца ў IKK.

      Падрабязнасці тут: https://www.etoll.gov.pl/by/fyazhk-ya/reg-strafyya-e-toll/yak-zareg-stravaffa-e-toll/

    • Метады аплаты ў сістэме e-TOLL наступныя - у залежнасці ад абранага тыпу профіля:

      1. рахунак з перадаплатай

      a) банкаўская картка

      b) транспартная картка

      c) наяўныя грошы

      d) банкаўскі перавод (чарговыя папаўненні)

      e) хуткая аплата анлайн

      Папаўненне Уліковага запісу карыстальніка банкаўскім пераводам магчыма толькі на ўказаны нумар індывідуальнага банкаўскага рахунку, згенерыраваны пры рэгістрацыі ў сістэме, пасля пачатку фінансавання, г.зн. папаўнення іншым спосабам аплаты, адметным ад банкаўскага пераводу. У адрозненні ад іншых метадаў аплаты профіль карыстальніка не папаўняецца дразу, аўтаматычна, таму карыстальнік, перш чым скарыстацца з платнай дарогі, павінен праверыць, ці ягоны рахунак ужо папоўнены.

      1. рахунак з адкладзеным тэрмінам аплаты:

      a) транспартная карта

      b) банкаўскі перавод

      Магчымасць указання карыстальнікам паліўнай карты ў якасці спосабу разліку плацяжоў па ўзнікаючых фінансавых абавязацельствах, звязаных з электроннымі зборамі, прадастаўляецца аператарам сістэмы, у рамках якой прымаюцца транзакцыі, якія ажыццяўляюцца паліўнай картай.

      У выпадку банкаўскага пераводу ў якасці спосабу аплаты выдаткі па ажыццяўленню пераводу пакрываюцца карыстальнікам.

    • Гэта рахунак, з якога аплаты, налічаныя за праезд прыпісанымі да профіля транспартнымі сродкамі па платных адрэзках дарог, пабіраюцца з грашовых сродкаў, якія карыстальнік паклаў на свой рахунак раней.
      Мінімальнае патрабаванае папаўненне рахунка ў сістэме e-TOLL пачынаецца ад сумы 20.00 PLN.
      Мінімальны аварыйны ўзровень складае 100 PLN (Увага! Карыстальнік можа ўсталяваць больш высокі аварыйны парог).
      Максімальная сума папаўнення ў сістэме e-TOLL абмежаваная да 1000 PLN i і дастасаваная да колькасці транспартных сродкаў, зарэгістраваных на дадзены рахунак. Напрыклад, для рахунка, на якім зарэгістраваныя 5 транспартных сродкаў, максімальная сума папаўнення не можа перавысіць 5000 PLN. Гэтая сума адначасова з'яўляецца максімальным узроўнем сальда рахунка, таму, калі карыстальнік ужо мае сродкі на рахунку, сума папаўнення павінна улічваць гэтую вартасць.

    • У выпадку, калі на рахунку недастаткова сродкаў для пакрыцца аплаты праезду па платных дарогах, карыстальнік абавязаны ажыццявіць электронную аплату праз папаўненне рахунка на сваім профілі IKK, перад паездкай па платнай дарозе. Недахоп сродкаў ён можа папоўніць не пазней чым праз 3 дні пасля заканчэння паездкі.

    • Рахунак з адкладзенай аплатай - гэта рахунак, карыстальнік якога пасля праезду па сетцы платных дарог выконвае аплату за ўсе транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на дадзеным рахунку, пасля заканчэння разліковага тэрміну (1 месяц), у тэрмін 14 дзён ад даты выстаўлення патрабавання аб аплаце за дадзены перыяд. Разунак ствараецца на падставе рэгістрацыі ў сістэме e-TOLL і можа датычыць аднаго ці некалькіх транспартных сродкаў. Для рэгістрацыі рахунка з адкладзенай аплатай абавязковая фінансавая гарантыя.

      Яна можа мець формы:

      • банкаўскай гарантыі
      • страхавой гарантыі
      • грашовага ўнёску
    • Электронная аплата з'яўляецца грамадскім зборам ( паводле арт. 5 пункта 1 Закона аб грамадскіх фінансах , Збор заканадаўства 2019, № 869 з пазнейшымі зменамі), які спаганяцца Кіраўніком Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (KAS), у сувязі з чым яна не падлягае заканадаўству аб VAT. Патрабаванне аплаты (у тым ліку электроннае, якое змяшчаецца ў IKK) з'яўляецца афіцыйным бухгалтарскім дакументам і можа быць змешчаным у бухгалтарскіх кнігах фірмы.

    • Запрашаем скарыстацца інтэрактыўным калькулятарам дарожных аплат на старонцы www.etoll.gov.pl. Дзякуючы яму вельмі проста вылічыць аплату за праезд па платных дарогах, увёўшы параметры транспартнага сродка і запланаваны маршрут.

    • Стан рахунка ты можаш праверыць з дапамогай інтэрнэт-профіля карыстальнік (IKK), а таксама праз мабільнае прыкладанне e-TOLL PL, а таксама падчас размовы з кансультантам тэлефоннай лініі абслугоўвання кліента. Гісторыя праезду па платных дарогах і налічаных аплатах знаходзіцца ў інтэрнэт-профілі кліента (IKK).

    • У выпадку рахунка з адкладзеным тэрмінам аплаты, калі карыстальнік не ажыццявіць электроннай аплаты ў належны тэрмін, яна можа быць пабраная з ягонага забеспячэння. Адначасова ягоныя разліковыя рахункі, якія ўваходзяць у склад Рэестра разліковых рахункаў, могуць страціць уласцівасці актыўных рахункаў з адкладзеным тэрмінам аплаты, і будуць створаныя адпаведныя рахункі з перадаплатай без забеспячэння, з сальда памерам 0 PLN. У такім выпадку карыстальнік будзе абавязаны выконваць умовы, абавязковыя для рахункаў такога тыпу. Адсутнасьць электроннай аплаты пацягне за сабой абавязак аплаты працэнтаў за ўвесь перыяд спазнення. На дадатак карыстальнік сутыкнецца з пакараннем з боку Галоўнага інспектарата дарожнага транспарту (GITD).

    • У пунктах абслугі кліента ты можаш папоўніць свой разліковы рахунак або аплаціць патрабаванне аб аплаце наяўнымі грашыма. Электронная аплата здымаецца праз сістэму e-TOLL, а яе разлічэнне адбываецца праз пабіранне сродкаў з разліковага рахунка або праз налічэнне аплаты з выкарыстаннем спосабу адкладзенай аплаты.

    • Электронная сістэма збору платы за праезд e-TOLL працуе на аснове спадарожнікавай тэхналогіі GNSS і бесправадной перадачы дадзеных, яна выкарыстоўваецца для збору электроннай аплаты за праезд цяжкавагавых транспартных сродкаў і платы за праезд па аўтастрадах для легкавога транспарту. Яна цалкам інтэграваная з ужо ўкаранёнымі сістэмамі Міністэрства фінансаў, у т.л. ANPRS або SENT.  Сума электроннага збору разлічваецца на падставе дадзеных геалакацыі, якія дасылаюцца ў сістэму. Сістэма таксама дазваляе аплачваць праезд на ўчастках A2 Конін-Стрыкаў і A4 Вроцлаў-Сасьніца. Для карыстальнікаў легкавога транспарту (якія плацяць за праезд па аўтастрадзе) з 1 снежня уведзеныя два спосабы аплаты - набыццё e-ticket або, аналагічна электроннаму збору, шляхам прадастаўлення дадзеных геалакацыі з дапамогай дадатка e-TOLL PL або прылады OBU або ZSL, дапушчаных да ўдзелу ў сістэме. Тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў e-TOLL, дазволілі ўвесці свабодны безбар’ерны рух (free flow) на платных аўтастрадах і, такім чынам, адключыць сістэму збору платы ўручную. У выпадку некаторых канцэсійных участкаў уведзеная сістэма відэатолінгу, заснаваная на тэхналогіі OCR (камеры, якая аўтаматычна счытвае рэгістрацыйны нумар аўтамабіля). Калі да брамкі набліжаецца аўтасродак, аснашчаны магчымасцю аплаціць збор за праезд, напрыклад, з дапамогай дадатка, сумяшчальнага з дадзенай сістэмай, шлагбаум падымаецца аўтаматычна. Выкарыстанне тэхналогіі відэатолінгу ў e-TOLL запатрабавала б пабудовы асобнай незалежнай ІТ-сістэмы, якая абслугоўвала б кіроўцаў толькі на ўчастках A2 і A4, а таксама інтэграцыі такой сістэмы з ужо дзеючай сістэмай e-TOLL. Варта таксама падкрэсліць, што рашэнні, якія выкарыстоўваюцца ў e-TOLL, дазваляюць бесперашкодна праязджаць па аўтастрадах без неабходнасці пабудовы і абслугоўвання пунктаў збору аплаты, і такім чынам, спрыяюць павелічэнню прапускной здольнасці гэтых участкаў аўтастрад і павышэнню камфорту руху для кіроўцаў, якія не будуць ужо вымушаныя стаяць у корку перад выездам на аўтастраду.

    • У выбранах месцах сеткі платных дарог усталяваныя прылады і сістэмы, якія кантралююць сапраўднасць унесеных аплат. У дадатак да стацыянарных кантрольных пунктаў усталяваныя і часовыя прылады ў адвольных месцах у рамках сеткі платных дарог, а таксама на транспартных сродках. У выпадку невыканання належнай аплаты Галоўны інспектарат дарожнага транспарту (GITD) накладае на адрасата санкцыі, адміністрацыйную кару. Кантроль сапраўднасці пабірання электронных аплат рэалізуюць таксама інспектары GITD i супрацоўнікі Мытна-падатковай службы, з выкарыстаннем прылад і сістэм, усталяваных у транспарце, прызначаным для мабільнага кантролю. Падрабязнае апісанне кантролю, а таксама памераў фінансавых спагнанняў вы знойдзеце пад закладкай "Кантроль ажыццяўлення аплаты"/"Kontrola uiszczania opłaty" на старонцы etoll.gov.pl

    • Калі падчас кантролю сапраўднасці электроннай аплаты у сістэме e-TOLL Галоўны інспектар дарожнага транспарту або супрацоўнікі мытна-падатковай службы установяць, што кіроўца падаў несапраўдныя дадзеныя, яны могуць накласці адміністратыўнае спагнанне.

    • Адной з асноўных мэтаў увядзення новага сістэму пабору дарожных аплат e-TOLL з'яўляецца аптымізацыя руху і прыспяшэнне транспарту на польскіх дарогах. Сістэма e-TOLL - гэта рашэнне, заснаванае на тэхналошіі геалакацыі, якое дазваляе выкарыстоўваць, між іншых, бясплатныя мабільныя інструменты для рэгістрацыі і разліку праездаў па платных дарогах або платных адрэзках дарог. Дзякуючы выкарыстанню новых тэхналогій сістэма e-TOLL спрыяе спраўнасці транспартнай плыні і бяспецы на польскіх дарогах.

    • Палажэннямі Закона “Аб дарогах агульнага карыстання” ад 21 сакавіка 1985 г. (Збор заканадаўчых актаў 2021 г., арт. 1376 са змяненнямі) не вызначаныя тэрміны разгляду скаргаў на функцыянальнасць і інструменты сістэмы. Нягледзячы на ​​гэта, Міністэрства фінансаў прыкладае ўсе намаганні, каб скаргі карыстальнікаў разглядаліся без затрымак.

      Адзіны тэрмін, які вынікае з парадку разгляду скаргаў на правільнасць спагнання электроннага збору, вынікае з § 8 Пастановы Міністра фінансаў, фондаў і рэгіянальнай палітыкі ад 8 чэрвеня 2021 г. аб электронных зборах, якія спаганяюцца электроннай сістэмай збору аплат KAS. Згодна з гэтым палажэннем, скарга ўдзельніка дарожнага руху агульнага карыстання аб правільнасці налічэння электроннага збору за праезд разглядаецца на працягу 30 дзён з дня яе падачы.