Паслугі, якія надаюцца ў (МOK)

Сістэма «e-TOLL» забяспечвае рэалізацыю поўнага спектру паслуг ва ўсіх Месцах абслугоўвання кліентаў, да якіх адносяцца:

  • Дыстрыб'ютарскія пункты
  • Прыгранічныя Пункты абслугоўвання кліентаў

УВАГА!

Пералічанымі ніжэй паслугамі Вы можаце скарыстацца самастойна, не наведваючы МАК. Каб скарыстацца неабходнай паслугай анлайн, дастаткова проста ўвайсці ў свой Уліковы запіс кліента.

Папоўніць рахунак можна таксама ў мабільнай праграме «e-TOLL PL»

Спектр паслуг, якімі Вы можаце скарыстацца самастойна анлайн, а таксама ў Месцах абслугоўвання кліентаў, тычыцца як перадаплатнага рахунку, так і рахунку з адтэрміноўкай плацяжу:

  • рэгістрацыя ў сістэме «e-TOLL»
  • праверка балансу разліковага рахунку
  • папаўненне рахунку
  • прагляд гісторыі здзейсненых транзакцый
  • рэдагаванне ўнесеных даных (напрыклад, змяненне адраса, кантактнай інфармацыі і г.д.)
  • дадаванне транспартных сродкаў да разліковага рахунку
  • выдаленне транспартных сродкаў з разліковага рахунку
  • закрыццё разліковага рахунку
  • набыццё бартавой прылады

У сістэме «e-TOLL» Вы можаце прывязаць да транспартнага сродку:

 

  • бясплатную мабільную праграму «e-TOLL PL»
  • ZSL (знешнюю сістэму лакалізацыі)
  • OBU (On-board-Unit)

Акрамя таго, у Месцы абслугоўвання кліентаў Вы можаце:

 

  • аплаціць дэбет-ноту (толькі ў выпадку рахунку з адтэрміноўкай плацяжу)
  • унесці пры дапамозе карты або хуткага пераводу забеспячэнне ў грашовай форме ў выпадку рахунку з адтэрміноўкай плацяжу
  • атрымаць вяртанне сродкаў пасля закрыцця разліковага рахунку

а таксама

  • паведаміць аб агульнай або тэхнічнай праблеме
  • падаць рэкламацыю, якая тычыцца фінансавых пытанняў, у пісьмовай форме