Кампенсацыя сродкаў з сістэмы viaTOLL толькі да 30 верасня 2022 г. Падайце заяўку сёння
Увага! Вы праехалі па ўчастку аўтастрады А2 Конін – Стрыкув ці А4 Вроцлаў – Сосніца, не плацячы за праезд?
Вы можаце набыць e-ticket на працягу 3 дзён пасля завяршэння паездкі, калі Вы не былі аштрафаваны пад час правядзення кантролю на дарозе. Штраф за праезд па гэтых участках без аплаты раўняецца 500 PLN.
Купі e-tickete-TOLL - гэта сістэма збору платы за праезд у Польшчы
Сістэма «e-TOLL» — гэта сучаснае рашэнне, якое распрацаваў, укараніў, падтрымлівае і кантралюе Кіраўнік Нацыянальнай казначэйскай адміністрацыі, каб спаганяць зборы за праезд па платных участках дарог у Польшчы, якія падпарадкаваныя Генеральнай дырэкцыі нацыянальных дарог і аўтастрад.
Сістэма заснавана на тэхналогіі вызначэння месцазнаходжання карыстальніка з выкарыстаннем спадарожнікавага пазіцыянавання і віртуальных варот.
Кожны карыстальнік транспартнага сродку з дазволенай максімальнай масай больш за 3,5 т можа выбраць найбольш зручны для сябе спосаб перадачы даных пра месцазнаходжанне ў сістэму: з дапамогай бясплатнай праграмы, усталяванай на мабільнай прыладзе, сістэмы лакалізацыі, усталяванай у транспартным сродку на этапе вытворчасці (ZSL), або бартавых прылад (OBU).